Гістарычная праўда – аснова выхавання пакаленняў
- Апублікавана 15.05.2020 09:26
14 траўня 2020 года праўленнем Гомельскай гарадской аргструктуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды» арганізаваны анлайн-семінар для намеснікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў (арганізацый) па кадрах і ідэалагічнай рабоце на тэму: «Сусветна-гістарычнае значэнне перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне», у якім узялі ўдзел Аляксандр Барысавіч Бессольнаў і Сяргей Леанідавіч Шатроў.
У праграму семінара былі ўключаныя актуальныя пытанні, якія маюць асаблівую цікавасць для разумення моладдзю спадчыны Вялікай Перамогі:
- Германскі нацызм: тэорыя і рэальнасць.
Бабкоў Анатоль Міхайлавіч, к.г.н., дацэнт УО «ГГУ им. Ф. Скорины».
- Трагедыя ў Хатыні: урокі гісторыі.
Верамееў Сяргей Фёдаравіч, к.г.н. дацэнт УА «ГДУ імя Ф. Скарыны».
- Акупацыя і партызанскі рух на Гомельшчыне.
Бяссольнаў Аляксандр Барысавіч, к.г.н., дацэнт УА «БелДУТ.
- Вялікая перамога і яе асвятленне на старонках сучасных сродкаў масавай інфармацыі.
Нарыжная Алена Паўлаўна, к.г.н., дацэнт УА «БГЭУ СК».
- Ролю ідэалагічных работнікаў у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.
Сяліцкі Валерый Сцяпанавіч, к.э.н. УА «ГДУ імя Ф. Скарыны».
СЕМІНАР выклікаў жывую дыскусію, а яго ўдзельнікі выказалі меркаванне, што такія мерапрыемствы важныя для выхавання моладзі, асабліва ў перыяд нарастаючай фальсіфікацыі і скажэння гістарычных падзей у сусветнай сетцы Інтэрнэт.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter