Пераможцы Міжнароднага конкурсу #КраскиПобеды!


Міжнародны навукова-адукацыйны праект Інстытут сучаснай адукацыі SmartSkills г.Орск, Арэнбургская вобласць, правёў маштабны міжнародны конкурс малюнкаў, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У конкурсе ўзялі ўдзел 41647 канкурсантаў з 5 дзяржаў (Расія, Узбекістан, Казахстан, Беларусь, Украіна), больш чым са 100 гарадоў. Мэта конкурсу заключалася ў патрыятычным выхаванні сучаснага пакалення, пачуцця гонару і павагі да подзвігу савецкага народа, развіццю творчых здольнасцяў.

Дзень Перамогі з'яўляецца важным і знамянальным этапам у гісторыі не толькі нашай дзяржавы, так як гэта памяць аб мужнасці і гераізме воінаў, якія аддалі жыццё за наш дабрабыт, росквіт.

Студэнты 2 курса факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій Сідаровіч С. С., Жырыкава І. У., Міхмель М. В. пад кіраўніцтвам свайго куратара старшага выкладчыка Байкачовай А. У. узялі ўдзел у гэтым конкурсе. Вынікі вельмі парадавалі:

sid
01
zhiric
sid
01
zhiric

У адрас універсітэта арганізацыйным камітэтам Міжнароднага конкурсу #КраскиПобеды кіраўніку Байкачовай А. У. быў выслана падзячны ліст за высокую якасць падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу і падзяку кіраўніцтву ўніверсітэта за актыўны ўдзел і падрыхтоўку пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў.

blag

Віншуем студэнтак ГЭ-21 і іх кіраўніка з перамогай!

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter