У Дзень абароны дзяцей падарункі для рабят Гомельскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра
- Апублікавана 02.06.2020 15:46
Да Дня абароны дзяцей актывісты БелДУТ і ГДТУ імя П. В. Сухога сумесна з Цэнтральнай РА ГА «БРСМ» наведалі ДУА «Гомельскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» у пасёлку Бярозкі.
Перадалі рабятам канцылярскія тавары развівальныя гульні і салодкія падарункі. Дзеці маюць патрэбу ў падтрымцы, гэта адзін з самых сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва.
Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Дзень абароны дзяцей» арганізуецца і праводзіцца для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прыёмнікаў-размеркавальнікаў, прытулкаў для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйных цэнтрах, бальніцах, выхаваўчых калоніях для непаўналетніх.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter