Анлайн-трэнінг для валанцёраў UNICEF


У бягучы момант частка працы валанцёраў перайшла ў рэжым назапашвання ведаў і набыцця новых навыкаў, якія пасля можна будзе выкарыстоўваць на практыцы.

Студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа" Гасіч Ганна і Клімава Ганна прайшлі анлайн-трэнінг для валанцёраў UNICEF на тэму " Эфектыўныя зносіны ў дзелавых і асабістых адносінах». У праграме трэнінгу разглядаліся такія тэмы, як уменне правільна і эфектыўна даносіць сваю думку, знаходзіць падыход нават да самых незгаворлівых суразмоўцаў, эфектыўна парыраваць пярэчанні. Таксама арганізатары трэнінгу падзяліліся карыснымі парадамі і навыкамі пераканання.

a3

Міжнародная арганізацыя UNICEF праводзіць гэткія трэнінгі для валанцёраў з мэтай азнаямлення з усімі асаблівасцямі працы арганізацыі і ключавымі ідэямі, звязанымі з тэмай абароны правоў дзяцей, іхняга развіцця і адукацыі.

a4

a5

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter