Самыя годныя студэнты ўзнагароджаны прэміямі Гомельскага аблвыканкама
- Апублікавана 15.06.2020 10:29
Штогод напярэдадні заканчэння навучальнага года ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь самыя таленавітыя студэнты Гомельшчыны ўшаноўваюцца прэміяй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
У 2020 годзе прэміі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта прысуджаныя пяці студэнтам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці:
- Аксёнчыкава-Бірукова Ангеліна Аляксандраўна. Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны».
- Краўчанка Маргарыта Андрэеўна. Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога».
- Карнеева Анастасія Уладзіміраўна. Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту».
- Буздалкіна Васіліса Канстанцінаўна. Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
- Прыходзька Вадзім Віктаравіч. Установа адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна».
Урачыстае ўручэнне ўзнагародаў адбылася 15 чэрвеня 2020 года ў прасторнай канферэнц-зале Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Смірноў, уручаючы ўзнагароды, падкрэсліў:
- Гэтыя студэнты – лепшыя з лепшых, гонар вобласці. Яны абавязкова будуць актыўна развівацца і далей, дасягнуць новых вышыняў у сваіх кірунках.
Наша студэнтка Анастасія Карнеева вучыцца на пятым курсе факультэта «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» па спецыяльнасці «Архітэктура».
Анастасія – не толькі выдатнік вучобы, але і актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця ўніверсітэта і горада Гомеля. Удзельнічала ў гарадскім конкурсе па распрацоўцы лагатыпаў Дзяржаўнай установы «Палац культуры “Фестывальны”». Зрабіла свой унёсак у падрыхтоўку міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод», у афармленне памяшканняў ДУА «Гомельскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».
Анастасія была ўзнагароджана дыпломам 3 ступені як пераможца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці «АрхНавацыя-2016» у намінацыі «Архітэктурнае макетаванне», граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Жывапіс» і «Графіка», дыпломам як пераможца аб’яднання «Арх-студыя» (кіраўнік Зуева Л. М.) на міжнароднай выставе сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «Грані творчасці» у намінацыі «Візуальнае святло».
Штогод удзельнічае ў конкурсах, якія праводзяцца дзяржаўнай установай «Гомельскае абласное ўпраўленне будаўнічым комплексам» сумесна з таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Гомельская інжынірынгавая кампанія» – кіруючая кампанія холдынгу «Будінжынірынг Груп».
У 2018 годзе заняла першае месца ў конкурсе «Твой ДОМ – твой СВЕТ».
У красавіку 2019 года ўдзельнічала ў конкурсе «Добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі 30-ці кватэрнага жылога дома ў г. Ветка».
У траўні 2019 года – у аглядзе-конкурсе «Лепшыя ідэі дызайн-праектаў па добраўпарадкаванні дваровых і грамадскіх тэрыторый Цэнтральнага раёна горада Гомеля», дзе ў намінацыі «Дзіцячая пляцоўка» заняла ганаровае першае месца.
Анастасія ўзнагароджана таксама Граматай 3 ступені Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» на конкурсе, прысвечаным 100-годдзю музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля (намінацыя «Графіка»).
Штогод Анастасія дапамагае ў арганізацыі і правядзенні Дня адчыненых дзвярэй кафедры «Архітэктура і будаўніцтва» для навучэнцаў сярэдніх школ горада Гомеля. Займаецца спортам, з’яўляецца ўдзельніцай лёгкаатлетычнага марафону.
Выступаючы ад імя студэнцтва, Анастасія выказала вялікую падзяку ўніверсітэту, у якім для яе адкрылася столькі магчымасцяў для рэалізацыі сябе.
Віншуем лаўрэатаў! Жадаем ім новых дасягненняў і шчасця!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter