Працоўная вахта – 2020


Цяжка пераацаніць ролю і значэнне студэнцкіх будатрадаў ў моладзевым асяроддзі. Гэта адначасова і сталенне, і выхаванне, і прафесійная падрыхтоўка, і камунікатыўная, а таксама вытворчая практыкі, і шмат што іншае.

Кафедра «Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя транспартных аб'ектаў» гэтаму складніку навучальнага працэсу заўсёды надае пільную ўвагу яшчэ і таму, што практычна ўсе выкладчыкі кафедры прайшлі ў свой час гэтую нялёгкую, але неабходную школу.

На працягу апошніх месяцаў сумесна са Службай шляху Беларускай чыгункі былі вырашаны арганізацыйныя пытанні, вызначаны аб'екты праходжання вытворчай практыкі. Сёлета ўсе студэнты прайшлі навучанне па ахове працы і бяспечным спосабам вытворчасці будаўніча-шляхавых работ.

10 чэрвеня яны паспяхова здалі адпаведныя экзамены і былі гатовыя да скарэння прафесійных вяршыняў. У гэты ж дзень адбыўся арганізацыйны сход, у якім бралі ўдзел намеснік начальніка Мінскай дыстанцыі шляху Беларускай чыгункі Грышель Сяргей Мікалаевіч і старшыня БРСМ Глушак Елізавета Валер'еўна.

01
01

Сяргей Мікалаевіч падрабязна распавёў пра тое, дзе будуць жыць і працаваць студэнты, пра ўсе асаблівасцях шляхавай прафесіі. Студэнты падзяліліся на 2 атрада: «Будаўнік» і «Шляховец». Упершыню за апошнія гады ў будатрадзе будуць працаваць 3 дзяўчыны (студэнткі другога курса нашага факультэта).

01
01

1

У панядзелак, 15 чэрвеня, будатрады прыбылі на месца дыслакацыі ў ПЧ-3.

Ўдачы вам, рабяты, у працоўным семестры!

f1

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter