Трынаццаты выпуск афіцэраў!


20 чэрвеня 2020 года ў жыцці выпускнікоў ваенна-транспартнага факультэта ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» надышоў той момант, якога яны чакалі з нецярпеннем пяць гадоў - атрыманне доўгачаканых афіцэрскіх пагонаў. Але, азірнуўшыся назад, здаецца, што праляцелі яны за адно імгненне…

15

Урачыстая цырымонія трынаццатага выпуску афіцэраў ваенна-транспартнага факультэта традыцыйна прайшла на плошчы Перамогі горада над Сожам.

1

14

14

У цырымоніі выпуску афіцэраў узялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады, сілавых структураў горада, рэктар універсітэта, кіраўніцтва Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны і, вядома ж, ветэраны.

У сваім віншаванні выпускнікам начальнік ваенна-транспартнага факультэта палкоўнік Аляксей Паддубны адзначыў, што завяршэнне іхняй вучобы, знамянальна праходзіць у год 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. І ўсе выпускнікі, як і ўвесь афіцэрскі склад факультэта, павінны быць вартыя ратных подзвігаў тых, хто вызваляў і абараняў, захінаў уласную незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь.

 5

Сёлета 20 выпускнікоў факультэта атрымалі дыплом дзяржаўнага ўзору.

16

01
01
01
01
01
01

12

17

18

19

Прадстаўнік заказчыка, начальнік Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны генерал-маёр Шаплаўскі Юрый Мікалаевіч у сваім віншаванні выпускнікам выказаў упэўненасць у тым, што ў войсках яны пакажуць рэальны і паўнавартасны вынік усяго таго, чаму іх навучылі. Вынік годны выпускніка ваенна-транспартнага факультэта.

13

20

21

Кіраўніцтва транспартных войскаў цвёрда перакананае, што аўтарытэт маладых афіцэраў у войсках будзе наўпрост залежаць ад атрыманых тут ведаў, ад прафесійнага стаўлення да службы і, ў канчатковым выніку, ад адданасці прафесіі абаронцы Айчыны!

24

23

01
01
01
01

Выкладчык кафедры агульнавайскавой падрыхтоўкі
маёр Яўген Вінічэнка

Фота Алены Белавус

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter