Дыпломы Беларускай чыгункі атрымалі лепшыя выпускнікі БелДУТ
- Апублікавана 24.06.2020 15:23
Адным з лепшых выпускнікоў 2020 года ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту», якія атрымалі вышэйшую адукацыю I і II ступеняў, 23 чэрвеня 2020 года былi ўручаны Дыпломы I і II ступеняў дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка»:
«За лепшы дыпломны праект», «За лепшую магістарскую дысертацыю».
Сказанае на дарогу слова рэктара БелДУТ Юрыя Іванавіча Кулажанка было напоўнена ўпэўненасцю ў тым, што менавіта такія выпускнікі не толькі знойдуць і рэалізуюць сябе пасля заканчэння ўніверсітэта ў прафесійным жыццi, але і ўнясуць самы непасрэдны ўклад у развіццё абранай галіны.
Намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Васільевіч Стоцкi, падкрэсліўшы, што большасць з узнагароджаных выпускнікоў будзе працаваць менавіта на Беларускай чыгунцы, абмаляваў перспектывы прафесійнага росту ва ўсіх сферах. Ён адзначыў, што дыпломныя працы і магістарскія дысертацыi прысутных у зале выпускнікоў заслужылі Дыпломы нездарма, што дае ўпэўненасць у тым, што Дарога атрымлівае самыя перспектыўныя кадры і забяспечана навуковым патэнцыялам на будучыню.
Дыпломам I ступені за «За лепшы дыпломны праект» і «За лепшую магістарскую дысертацыю» ўзнагароджаны:
Кузняцова Надзея Сяргееўна. Факультэт эканомікі і бізнес-тэхналогій / «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (па напрамках)»;
Ермалаеў Дзмітрый Сяргеевіч. Факультэт «Кіраванне працэсамі перавозак» / «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце»;
Турчаняк Дзяніс Віктаравіч. Будаўнічы факультэт / «Будаўніцтва чыгунак, пуць і пуцявая гаспадарка»;
Кунец Уладзімір Аляксандравіч. Механічны факультэт / «Цягавы састаў чыгуначнага транспарту (па напрамках)»;
Ткачук Кірыл Анатольевіч. Механічны факультэт / «Цягавы састаў чыгуначнага транспарту (па напрамках)»;
Гаранькоў Яўген Уладзіміравіч. Электратэхнічны факультэт / «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце»;
Кiмбар Надзея Юр'еўна. Завочны факультэт / «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (па напрамках)»;
Качан Віктар Фёдаравіч. Завочны факультэт / «Будаўніцтва чыгунак, пуць і пуцявая гаспадарка»;
Маркаўцоў Андрэй Анатольевіч. Магістратура / «Транспарт».
Дыпломам II ступені за «За лепшы дыпломны праект» і «За лепшую магістарскую дысертацыю» ўзнагароджаны:
Яфімовіч Уладзіслаў Аляксандравіч. Факультэт «Кіраванне працэсамі перавозак» / «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце»;
Шагулін Уладзімір Сяргеевіч. Будаўнічы факультэт / «Будаўніцтва чыгунак, пуць і пуцявая гаспадарка»;
Глазоўскi Сяргей Віктаравіч. Механічны факультэт / «Цягавы састаў чыгуначнага транспарту (па напрамках)»;
Аўдзеенка Дар'я Мікалаеўна. Электратэхнічны факультэт / «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце»;
Асадчы Ігар Уладзіміравіч. Магістратура / «Транспарт».
Віншуем выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з прысуджэннем ім узнагарод Беларускай чыгункі і заканчэннем універсітэта!
– У вас усё атрымаецца! – сказаў Юрый Іванавіч. І ў гэтым няма сумненняў.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter