ФЕЕРЫЧНЫ ВЫПУСКНЫ – 2020!
- Апублікавана 29.06.2020 16:24
27 чэрвеня 2020 года ў адміністрацыйным комплексе «Пераможцаў 14» у Мінску адбыўся Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных установаў, на які запрашэнні ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі атрымалі і студэнты БелДУТ: Надзея Кузняцова (ФЭБТ), Анастасія Брацікава (БФ), Кірыл Радкевіч (ВТФ), Мадэст Валынцэвіч (ЭТ).
У дзень балю Мінск цешыў выпускнікоў добрым надвор’ем, з-за чаго яны ўсміхаліся яшчэ ярчэй, нягледзячы на хваляванне. На ўваходзе ў адміністрацыйны комплекс хлопцаў сустракалі вядучыя, знаёмячыся з гасцямі, што прыбывалі. Унутры святочна аформленага будынку для ўсіх гасцей балю былі арганізаваныя «бліскучыя» фотазоны, дзе можна было зрабіць памятнае фота.
Пасля запрашэння вядучых прайсці на свае месцы ў зале, выпускнікі апынуліся за святочнымі сталамі ў чаканні Кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт павітаў усіх прысутных, пажадаў поспехаў на першым працоўным месцы, а некаторым студэнтам і выкладчыкам Прэзідэнт уручыў падзяку і памятны падарунак.
У ліку ўзнагароджаных выкладчыкаў за плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны ўнёсак у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіццё творчых здольнасцяў таленавітай моладзі апынуўся і загадчык кафедры «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі ў бізнес-менеджменце» Шатроў Сяргей Леанідавіч.
Фота з сайта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
У працяг урачыстай часткі выпускнікі накіраваліся ва ўяўнае падарожжа, каб здабыць крышталі, якія сімвалізуюць лепшыя з якасцяў сучаснай моладзі, у чым ім дапамагалі Прэзідэнт, Міністр адукацыі і артысты беларускай эстрады. Кульмінацыяй падарожжа стала аб’яднанне ўсіх крышталяў у адзін алмаз.
На працягу ўсяго вечара гасцям даравалі свае творчыя падарункі артысты розных напрамкаў, запрашаючы далучыцца да іх на танцпол. Аднымі з самых запамінальных нумароў для выпускнікоў сталі выступы Таісіі Павалій, Аляксандра Саладухі, Іны Афанасьевай, каманды КВЗ «Дзеці Цьюрынга» і ўкраінскага гурта «KAZKA».
Усіх гасцей свята частавалі мноствам апетытных страваў еўрапейскай кухні, а ў канцы вечара выпускнікоў чакаў дэсерт. Таксама студэнтам БелДУТ выдалася выдатная магчымасць пагутарыць і зрабіць памятнае фота з Міністрам транспарту і камунікацый А. М. Аўраменка.
Быць уганараваным пабываць на мерапрыемстве такога ўзроўню вельмі адказна і ганарова. Як адклікаюцца нашы выпускнікі, білет на баль немагчыма купіць: ён каштаваў штодзённай ўпартай працы выпускнікоў на працягу ўсяго часу навучання ў сваёй любай альма-матэр!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter