Дзень Незалежнасці 2020
- Апублікавана 04.07.2020 09:11
3 ліпеня 2020 года Рэспубліка Беларусь адзначае Дзень незалежнасці і 76-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту шануе памяць аб Вялікай Перамозе.
1 ліпеня кіраўніцтва ўніверсітэта аддало даніну павагі землякам, усклаўшы кветкі да помніка братоў Лізюковых у Чыгуначным раёне Гомеля.
У гэты ж дзень вайскоўцы ваенна-транспартнага факультэта ўзялі ўдзел ва ўрачыстых мітынгах, ускладаннях вянкоў і кветак да мемарыялаў загінуўшым воінам на вуліцах Тралейбусная, 8-я Іншагародняя горада Гомеля і вуліцы Ламаносава ў пасёлку Касцюкоўка ў прысутнасці прадстаўнікоў адміністрацыі, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый Чыгуначнага раёна горада Гомеля.
Кіраўніцтва і дэканы ўніверсітэта сумесна з вайскоўцамі ваенна-транспартнага факультэта на ўрачыстым мітынгу на Ляшчынскіх могілках усклалі вянкі і кветкі да пахаванняў воінаў-вызваліцеляў.
2 ліпеня на Алеі Герояў застылі ў ганаровай варце вартавыя і група вянковых... Кіраўніцтва БелДУТ, горада Гомеля, прадстаўнікі працоўных і воінскіх калектываў, грамадскіх арганізацый горада і ветэраны аддалі даніну памяці загінуўшым воінам, усклаўшы вянкі і кветкі.
У Дзень незалежнасці вайскоўцам БелДУТ выпаў вялікі гонар выносіць Сцягі на Плошчы працы і несці вахту памяці ля Вечнага агню. На мітынгу прысутнічалі кіраўніцтва Гомельскай вобласці, горада, духавенства і грамадскасці. Пасля чаго дзве парадныя каробкі прадставілі ваенна-транспартны факультэт на ўрачыстым праходжанні зводных падраздзяленняў воінскіх часцяў і арганізацый Гомельскага гарнізона.
Будзе дададзена відэа ўрачыстага праходжання.
Выкладчык кафедры агульнавайсковай падрыхтоўкі
ваенна-транспартнага факультэта
маёр Яўген Вінічэнка