Студэнцкія атрады на аб'ектах
- Апублікавана 13.07.2020 18:16
Для многіх студэнтаў цёплы час года – перыяд выключна для падарожжаў і адпачынку на пляжы. А для некаторых – выдатная магчымасць падзарабіць у час летніх канікул. Адзін з асноўных спосабаў правесці іх з карысцю і атрымаць за гэта грошы – гэта студэнцкія атрады.
На аб'ектах горада Гомеля ў Навабеліцкім раёне адпрацавалі 10 студэнтаў БелДУТ ў складзе студэнцкага будаўнічага атрада «Азурыт» у якасці дарожных рабочых 2-га разраду. Хлопцы выконвалі работы па рэканструкцыі дарожнага палатна, а таксама займаліся падрыхтоўкай падставы бартавых камянёў. Пасля здачы аб'екта студэнцкі атрад пачаў работы ў горадзе Добрушы па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
На аб'ектах горада Гомеля ў раёне Валатава працуюць на абласной моладзевай будоўлі байцы студэнцкага будаўнічага атрада «БелДУТавец» у якасці дапаможных рабочых.
Байцы дапамагаюць будаваць новую школу ў 14 мікрараёне. Яны кладуць насціл для спартыўнай пляцоўкі і тратуарную плітку.
Нашыя студэнты бяруць удзел у міжнародным працоўным праекце «Атлант 2020» у горадзе Мінску.
Байцы студэнцкага вытворчага атрада імя Героя Савецкага Саюза Якава Кірэевіча Мініна працуюць у якасці слесараў-зборшчыкаў бытавой тэхнікі. Працуюць у дзве змены – першая з 6.45, другая – з 15.15. У выхадныя дні байцы атрада таксама не сумуюць. Ходзяць на футбол, цікавая для іх «Школа комсаставаў».
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter