Рэспубліканскі маладзёжны цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» працягвае шлях


Рэспубліканскі маладзёжны цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» урачыста сустрэлі 24 ліпеня на чыгуначным вакзале ў Мінску. Горад Мінск стаў канчатковай станцыяй у маршруце моладзевага цягніка.

Удзельнікі праехалі па маршруце Віцебск – Шклоў – Магілёў – Гомель – Пінск – Брэст – Гродна – Маладзечна – Мінск.

1 2

Першым прыпынкам у сямідзённым маршруце рэспубліканскага цягніка стала Магілёўская вобласць.

З раніцы ўдзельнікаў праекта ўрачыста сустрэлі ў Шклове. Адтуль адправіліся на Трафімаву Крыніцу – гэта месца, куды за глытком крынічнай вады і дзеля акунання ў купель прыязджаюць жыхары з розных куткоў краіны.

Атрымаўшы кожны сваю порцыю бадзёрасці, удзельнікі адправіліся ў Александрыю – у школу, дзе вучыўся Прэзідэнт. На шляху бачылі дарогу, па якой будучы Кіраўнік дзяржавы хадзіў на ўрокі. На школьнай тэрыторыі адразу некалькі пакояў, якія выклікаюць асаблівую цікавасць: музей у асноўным будынку школы, дзе можна даведацца пра гісторыю Александрыі і Шклоўскага раёна, і два класы ў яркім доміку, які стаіць асобна.

Пасля гэтага ўдзельнікі адправіліся ў горад Магілёў, дзе наведалі мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

Знаёмства з абласным цэнтрам пачалося ў МДУ ім. А. А. Куляшова. Тут прайшоў адкрыты дыялог, на якім прысутнічалі прадстаўнікі выканаўчай улады і грамадскіх арганізацый.

 

3 4 1

У горад Гомель цягнік прыбыў 20 ліпеня – тут удзельнікаў чакала вельмі насычаная праграма. Пасажыры маладзёжнага цягніка «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» аддалі даніну памяці загінулым у вёсцы Ола.

Рабятам распавялі, як 14 студзеня 1944 года фашысты акружылі вёску Ола. Людзей загналі ў дамы, якія падпалілі. Было расстраляна і спалена 1758 мірных жыхароў. Пасля наведвання мемарыяльнага комплексу ўдзельнікі адправіліся на Беларускі металургічны завод, дзе азнаёміліся з асноўнымі этапамі работы завода.

Чарговым прыпынкам рэспубліканскага моладзевага цягніка стаў Пінск. Тут каманда паўдзельнічала ў патрыятычнай акцыі ў мемарыяльным комплексе «Вызваліцелям Пінска», ушанаваўшы памяць усіх, хто аддаў жыццё за мірнае неба, хвілінай маўчання. Абмеркавалі Стратэгію развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на 2020–2030 гады ў адкрытым дыялогу «Беларусь: учора, сёння, заўтра» з прадстаўнікамі Моладзевага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе і кіраўніцтвам горада. У Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рабятам далі майстар-клас па скалалажанні, а ў студыі сучаснага танца «Навігатар» прымусілі добранька папацець пад палымяныя рытмы.

У горад Брэст цягнік прыбыў 22 ліпеня. Наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Удзельнікі маладзёжнага цягніка «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» усклалі кветкі да Вечнага агню на плошчы цырыманіялаў, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Асабліва запомнілася наведванне помніка «Смага», які прысвечаны героям, здабываючым ваду для параненых салдатаў. Па традыцыі напоўнілі каску салдата вадой, каб яна ніколі не пересыхала. Гэты сімвалічны ўчынак падкрэслівае вечную памяць героям.

3 4 1

23 ліпеня рэспубліканскі маладзёжны цягнік прыбыў у горад Гродна. Удзельнікі цягніка пазнаёміліся з галоўнымі славутасцямі горада і рэгіёну. Паўдзельнічалі ў велапрабегу ў ваколіцах Аўгустоўскага канала. Удзельнікі праекту ўбачылі ў тым ліку фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна. У гарадскім заапарку прайшла працоўная акцыя: удзельнікі цягніка заклалі алею з туй.

Пасажыры моладзевага цягніка, які прыбыў 24 ліпеня ў Маладзечна, сталі ўдзельнікамі ток-шоў «Будзь з намі!» у мясцовым Палацы культуры. Прадстаўнікі кіраўніцтва горада, дэпутаты, школьнікі і навучэнцы абмеркавалі пытанні маладзёжнай палітыкі, працаўладкавання, самарэалізацыі, успомнілі ўрокі гісторыі і пагаварылі аб святой для ўсіх беларусаў памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны.

3 4 1

З сабой па ўсім маршруце ўдзельнікі правезлі палотнішча «Беларусь памятае!» з імёнамі Герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы. У знак памяці пра ўсіх, хто ваяваў за нашу агульную перамогу, палатно пранеслі ў мемарыяльных комплексах.

3 4 1

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter