Стартаваў рэспубліканскі маладзёжны цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне»
- Апублікавана 21.07.2020 10:44
Увечары 18 ліпеня 2020 г. з Віцебска стартаваў рэспубліканскі маладзёжны цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне».
Праект Міністэрства адукацыі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай чыгункі аб'яднаў амаль 100 хлопцаў і дзяўчат ад 18 гадоў да 31 года з розных рэгіёнаў – таленавітых навучэнцаў, студэнтаў, маладых навукоўцаў, спартсменаў, працуючую і сельскую моладзь, удзельнікаў студатрадаўскага руху, валанцёраў, блогераў.
Наш універсітэт прадстаўляе Ўладзіслаў Пішчык – старшыня студэнцкага савета БелДУТ. Улад уваходзіць ў рэзерв кадраў аблвыканкама, удзельнік абласнога этапу «Студэнт Года» 2019, удзельнік школы маладых лідэраў у Расіі і Беларусі.
За тыдзень каманда наведае ўсе абласныя гарады і некалькі раённых цэнтраў па маршруце Віцебск – Шклоў – Магілёў – Гомель – Пінск – Брэст – Гродна – Маладзечна – Мінск.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter