Удзел у онлайн канферэнцыі «Глабалізацыя і моладзь Узбекістана»


Сучасны этап развіцця айчыннай і замежнай адукацыі характарызуецца ўплывам складаных сацыяльных пераўтварэнняў, якія адбываюцца сёння ў свеце, а таксама інтэграцыйнымі працэсамі ў адукацыйнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых галінах. Закладзеныя прыярытэты ў адукацыі і культуры вызначаюць, у канчатковым выніку, эканамічнае развіццё краіны. Таму імкненне да найбольшай эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, умацаванне культурных сувязей выяўляецца, перш за ўсё, у шматстайнай інавацыйнай дзейнасці вышэйшых навучальных устаноў розных краін. Дадзеная рыса характэрна і для адукацыйных сістэм Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан, у якіх запатрабаваны замежны педагагічны вопыт і расце цікавасць да розных напрамкаў, відаў і формах педагагічных навін і навукова-даследчай дзейнасці.

27 чэрвеня 2020 года адбылася онлайн канферэнцыя «Глабалізацыя і моладзь Узбекістана», арганізаваная і праведзеная Інстытутам па вывучэнні праблем моладзі і падрыхтоўцы перспектыўных кадраў пры Акадэміі Дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Узбекістан, у рабоце якой прынялі ўдзел д.т.н., прафесар Неўзорава А.Б. і магістрант Шукурава Султана, якія прадстаўлялі Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту.

Актуальнасць тэматыкі канферэнцыі была пацверджана актыўнасцю праведзенага абмеркавання, у якім выступоўцы адзначалі важнасць супрацоўніцтва адукацыйных устаноў розных краін і магчымасць набыцця педагагічнага вопыту, а таксама асваення метадаў і методык правядзення навукова-даследчай працы, пра што распавяла ў сваім выступе Шукурава Султана, якая навучаецца ў магістратуры БелДУТ па накіраваннi Ташкенцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта траспарту (раней – Ташкенцкага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту). Яна падкрэсліла, што сёння для маладых навукоўцаў вельмі важныя міжнародныя навуковыя кантакты, якія спрыяюць развіццю інтэлектуальнага патэнцыялу як узбекскіх, так і беларускіх даследчыкаў.

11З дакладам выступае магістрант С. Шукурава

Удзельнікі канферэнцыі абмяняліся думкамі па пытаннях фарміравання сучаснай культуры ў моладзевым асяроддзі ва ўмовах глабалізацыі і падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў.

12Прэзентацыя дакладу

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter