Спартыўна-адукацыйны форум для моладзі «Алімпія»


З 31 ліпеня па 1 жніўня 2020 года прайшоў штогадовы спартыўна-адукацыйны форум для моладзі «Алімпія»!

У складзе каманды «Моладзевая» узяў удзел студэнт БелДУТ, старшыня студэнцкага савета нашага ўніверсітэта Уладзіслаў Пішчык.

p7

Усе ўдзельнікі форуму жылі ў намётах, рыхтавалі і елі ежу ў палявых умовах, удзельнічалі ў спартыўных і творчых мерапрыемствах, спявалі песні ля вогнішча. 

p5

p1

У першы дзень форуму прайшоў адкрыты дыялог «Беларусь: учора, сёння, заўтра». Ганаровымі гасцямі сталі намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, міністр адукацыі Ігар Карпенка, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын і першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк. 

p2

p3

На другі дзень удзельнікаў чакала вельмі інтэнсіўная праграма: конкурсы візітовак, бівуакаў, падрыхтоўкі страў, чэмпіянат па сплаве на байдарках, перацягванні каната, футболе, валейболе і інтэлектуальны турнір.

p6

Да завяршэння форуму ўсе сілы былі на зыходзе, але яркія ўражанні дапамаглі забыцца пра стомленасць. Гэтая паездка яшчэ надоўга запомніцца ўсім удзельнікам форуму.

p4

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter