Суддзя нацыянальнай катэгорыі па веславанні на байдарках і каноэ
- Апублікавана 15.08.2020 09:06
Віншуем старшага выкладчыка кафедры «Фізічнае выхаванне і спорт» Каваленка Андрэя Мікалаевіча з уручэннем яму пасведчання суддзі нацыянальнай катэгорыі Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ!
У канцы ліпеня - пачатку жніўня 2020 года Каваленка А.М. прайшоў навучанне на рэспубліканскім семінары для суддзяў па веславанні на байдарках і каноэ і паспяхова здаў экзаменацыйныя выпрабаванні.
Андрэй Мікалаевіч - майстар спорту па веславанні на байдарках і каноэ. А так як ён з'яўляецца адказным за спартыўна-масавую работу на факультэце навучання замежных грамадзян, нашы замежныя студэнты далучаюцца да віншаванняў і жадаюць яму перамог!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter