Перамога ў чэмпіянаце Беларусі па пляжным валейболе


15-16 жніўня 2020 года ў Маладзечна завяршыўся чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па пляжным валейболе, у якім прыняла ўдзел студэнтка завочнага факультэта БелДУТ Лізавета Чабан.

01

У розыгрышы прыняла ўдзел небывалая колькасць каманд – на першы этап, які прайшоў у Гомелі, заявіліся больш за 24 мужчынскіх і 24 жаночых пар. У фінальны этап адабраліся лепшыя з іх.

У жаночым турніры роўных не было Вікторыі Сякрэтавай і Лізавеце Чабан. На думку намесніка галоўнага суддзі чэмпіянату краіны Аляксандра Сукала, іх лідэрства ніхто не можа аспрэчыць.

01

01

Віншуем пераможцаў!

Фатаграфіі выдання «Беларусь сегодня».

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter