Сустрэча намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь з калектывам БелДУТ


28 жніўня 2020 года адбылася сустрэча намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрыя Назарава з супрацоўнікамі ўніверсітэта.

9

Юрый Віктаравіч коратка ахарактарызаваў сітуацыю ў краіне, адзначыў, што сёння ў наяўнасці пэўны этап гібрыднай вайны супраць Беларусі. Сродкі масавай інфармацыі заражаны барацьбой супрацьлеглых бакоў. І на сённяшні дзень вельмі важна ўзмацніць інфармацыйную, ідэалагічную, выхаваўчую працу сярод моладзі.

24

20

Ішла грунтоўная канкрэтная размова аб падрыхтоўцы да пачатку новага навучальнага года, пра тое, якія метады і сродкі працы з моладдзю прыносяць і могуць прынесці яшчэ больш адчувальныя вынікі ў падрыхтоўцы маладых спецыялістаў. З гэтай нагоды сваімі планамі падзяліліся прарэктар па выхаваўчай рабоце Г. М. Чаянкова, першы прарэктар Ю. Г. Самадум, начальнік ваенна-транспартнага факультэта палкоўнік А. А. Паддубны, загадчык кафедры сістэм перадачы інфармацыі У. Г. Шаўчук, загадчык кафедры гісторыі, філасофіі і паліталогіі А. Г. Кірычэнка.

Абмяркоўваліся таксама пытанні ўзмацнення бяспекі ва ўніверсітэце.

Рэктар універсітэта Ю. І. Кулажанка падкрэсліў, што галоўная задача ўсяго прафесарска-выкладчыцкага саставу была і ёсць у тым, каб вучыць і выхоўваць моладзь сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, грамадзян з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

27

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter