На сходах з першакурснікамі


Вялікая сям'я нашага ўніверсітэта папоўнілася 616 першакурснікамі.

У сяброўскай і дзелавой атмасферы 28 і 31 жніўня прайшлі сходы з прадстаўнікамі дэканатаў, прафсаюзнага камітэта, прафесарска-выкладчыцкага складу, студэнцкага клуба.

78

Дэканы пазнаёмілі першакурснікаў з багатай гісторыяй універсітэта і факультэтаў, з традыцыямі, што ўстаяліся, і з асаблівай аўрай будучай для іх альма-матэр і пажадалі ў такім жа складзе, без стратаў, атрымаць дыплом аб заканчэнні праз чатыры ці пяць гадоў.

34

14

75

82

Кожнай групе першага курса быў прадстаўлены іхні куратар, растлумачаны асноўныя правілы паводзінаў, распарадак правядзення заняткаў, магчымасці ўдзелу ў навуковай дзейнасці, а таксама ў спартыўным, творчым і грамадскім жыцці ўніверсітэта.

18

38

80

Прыстойнасць, узаемапавага і наведванне заняткаў-асноўныя правілы студэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

У добры шлях, студэнт БелДУТ!

8

40

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter