Дзень ведаў 2020 у БелДУТ


Урачыстая цырымонія, прысвечаная Дню ведаў, прайшла 1 верасня 2020 года ў БелДУТ.

169

Рэктар універсітэта доктар фізіка-матэматычных навук Юрый Іванавіч Кулажанка шчыра павіншаваў усіх прысутных са святам.

- У гэты дзень не толькі першакурснікі, не толькі студэнты старэйшых і выпускных курсаў, але любы выкладчык, нават калі з'яўляецца рэктарам, хвалюецца перад новым навучальным годам..

Рэктар універсітэта пажадаў усім дасягнення вызначаных мэтаў і самарэалізацыі, падкрэсліўшы, што наш універсітэт адрознівае ўнікальны альянс шматгадовых традыцый выкладання і дынамічнага руху ў нагу з часам.

- БелДУТ мае несумненны аўтарытэт. І ў гэтым заслуга нашага прафесарска-выкладчыцкага складу, нашай навуковай супольнасці і, як вынік, – нашых выпускнікоў. А выпускнікі БелДУТ – гэта кадравая эліта прадпрыемстваў і Беларускай чыгункі, і іншых галінаў нацыянальнай эканомікі.

6

Госці ўніверсітэта ў гэты дзень - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Віталь Юр’евіч Уткін, старшыня аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных галінаў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый Віктар Міхайлавіч Какора, дырэктар Гомельскага філіяла РУП «Белпошта», старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», выпускніца нашага ўніверсітэта Галіна Анатольева Цярэшчанка, начальнік дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Юрый Мікалаевіч Шаплаўскі, арцыбіскуп Гомельскі і Жлобінскі Стэфан – віншуючы студэнтаў БелДУТ, жадалі ім поспехаў у вучобе і стваральнай працы для дабра, развіцця і росквіту краіны, міру, асобаснага росту і ўдалага, плённага новага навучальнага года.

34

47

54

82

95

Сімвалічны Ключ ведаў з рук рэктара ўніверсітэта атрымаў студэнт першага курса электратэхнічнага факультэта Мацвей Скакун.

26

41

Сімвалічны прафсаюзны білет Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый уручаны студэнту першага курса факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій Яраславу Ермашкевічу.

62

64

Сімвалічны студэнцкі білет быў уручаны студэнту першага курса будаўнічага факультэта Ягору Вараб'ёву.

73

77

Сімвалічную заліковую кніжку атрымала студэнтка першага курса механічнага факультэта Дар’я Аднамах.

122

Сімвалічная будатрадаўская сімволіка ўручана студэнту першага курса факультэта «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» Антону Дзямкову.

131

134

Сімвалічны ваенны білет атрымаў курсант першага курса ваенна-транспартнага факультэта Уладзімір Васілевец.

89

92

Сімвалічны білет магістра – магістрант першага курса Павел Капітанаў.

152

154

Стаўшы студэнтам, а тым больш – студэнтам універсітэта транспарту, юнак ці дзяўчына бяруць на сябе абавязацельствы перад сваімі суайчыннікамі. Ад імя ўсіх першакурснікаў ўрачыстае абяцанне студэнтаў БелДУТ зачытала студэнтка першага курса факультэта «Кіраванне працэсамі перавозак» Вікторыя Краўчанка.

158

У першы дзень новага навучальнага года па традыцыі нашага ўніверсітэта была запалена Чаша ведаў. Гэтая чаша – сімвал ўсёпераможнай навукі, сімвал таго, што толькі людзі, узбагачаныя ведамі і досведам папярэдніх пакаленняў, змогуць прынесці карысць сваёй Айчыне, свайму народу.

Сёлета Чашу ведаў запаліў студэнт першага курса механічнага факультэта Мікіта Сярноў.

162

168

Студэнтка першага курса факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій Анастасія Аўчыннікава выступіла са словам у адказ ад імя ўсіх, хто ў 2020 годзе ўвайшоў у шэрагі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.

182

187

175

294

Удачы, поспехаў у вучобе і працы, радасці творчага пошуку,
натхнення і добрых сяброў вам,
студэнты і курсанты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту!!

Фотасправаздача (98 фатаграфій)

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter