Перамога ў намінацыі «Тандэм студэнтаў і выкладчыка»
- Апублікавана 07.09.2020 10:51
Ва ўніверсітэце ў межах інтэлектуальна-эканамічнага клуба BASE са студзеня 2019 года функцыянуе Стартап-школа «БелДУТ». Са студзеня 2020 года кіраўніком Стартап-школы БелДУТ" з'яўляецца дацэнт кафедры «Мытная справа» Шастак Вольга Мікалаеўна, якая сумесна са студэнтамі спецыяльнасці «Мытная справа» Мануілавай Ганнай, Сапоненка Елізаветай, Ламанос Наталляй, Умецкай Арынай, Гасіч Ганнай і Клімавай Ганнай займаецца арганізацыяй мерапрыемстваў у межах гэтага праекта.
Сведчаннем эфектыўнасці працы Стартап-школы «БелДУТ» з'яўляецца перамога ў намінацыі «Тандэм студэнтаў і выкладчыка» па выніках конкурсу, які праводзіцца ТСІБ сярод стартап-школ Рэспублікі Беларусь.
Віншуем выкладчыка і студэнтаў з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter