Лепшыя інжынеры на прэстыжным чэмпіянаце CASE-IN
- Апублікавана 16.09.2020 15:10
10-11 верасня 2020 года ў фармаце тэлемоста адбыўся фінал VIII Міжнароднага інжынернага чэмпіянату «CASE-IN», прысвечаны тэме «Тэхналагічная мадэрнізацыя». «CASE-IN» – міжнародная сістэма спаборніцтваў па рашэнні інжынерных кейсаў для школьнікаў, студэнтаў і маладых спецыялістаў. Галоўная мэта Чэмпіянату заключаецца ў выяўленні і падтрымцы таленавітых і перспектыўных навучэнцаў профільных ВНУ, а таксама ў садзейнічанні ў атрыманні імі практычных і прафесійных ведаў.
У выніковым спаборніцтве ўдзел прынялі больш за 500 пераможцаў адборачных этапаў з 60 рэгіёнаў Расіі і краін СНД.
У напрамку «Электраэнергетыка» права прадстаўляць Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту заслужыла каманда «ФАЗА-N», у якую ўвайшлі студэнты механічнага факультэта Жывадрова А.В., Іванчыкаў І.В., Шапавалаў В.А., а таксама студэнтка факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій Мароз А.Н.
У рамках фінальнага кейса ўдзельнікам, як будучым працаўнікам электраэнергетычнай галіны, неабходна было прапанаваць сваё рашэнне ўдасканалення энергетычнага комплексу для ўнясення ў Кодэкс мерапрыемстваў па тэхналагічнай мадэрнізацыі, развіцця і павышэння эфектыўнасці тэхналагічнага функцыянавання ЕЭС Расіі на перыяд да 2030 года.
Каманда «ФАЗА-N» пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў Падольскай Валерыі Мікалаеўны (кафедра «Лакаматывы») і Фралянковай Кацярыны Алегаўны (кафедра «Эканоміка транспарту») годна прадставіла наш універсітэт у фінале VIII Міжнароднага інжынернага чэмпіянату «CASE-IN». Пажадаем нашым рабятам далейшых поспехаў!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter