Сустрэча Старшыні Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў з членамі савета ўніверсітэта
- Апублікавана 23.09.2020 16:33
23 верасня 2020 года на сустрэчы з членамі савета ўніверсітэта Старшыня Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў Кавалевіч Мікалай Мікалаевіч адзначыў унёсак ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» ў развіццё адукацыі і навукі ў горадзе Гомелі, павіншаваў з тым, што БелДУТ па выніках працы за 2019 год прызнаны лепшай ВНУ ў г. Гомелі і Гомельскай вобласці і занесены на гарадскую і абласную Дошкі гонару.
Кавалевіч Мікалай Мікалаевіч інфармаваў аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў г. Гомелі.