Моладзевы анлайн лагер «Вывучай. Дзейнічай. Падзяліся» 2020
- Апублікавана 29.09.2020 08:32
З 20 па 24 ліпеня 2020 г. у Беларусі працаваў моладзевы анлайн лагер «Вывучай. Дзейнічай. Падзяліся», прысвечаны праблеме сучаснага рабства і арганізаваны напярэдадні Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі (30 ліпеня).
На конкурснай аснове было абрана ўсяго 18 удзельнікаў, у ліку якіх студэнтка 4 курса факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій спецыяльнасці «Мытная справа» Гасіч Ганна.
Мэта моладзевага лагера – навучыць будучых лідараў думкі, якія ў далейшым змогуць данесці свае веды да аднагодкаў і натхніць іх зрабіць свой унёсак у барацьбу з гандлем людзьмі.
На працягу тыдня ўдзельнікі вывучалі праблемы гандлю людзьмі і сумесна шукалі новыя інструменты і метады процідзеяння гэтаму злачынству, а таксама разглядалі такія праблемныя пытанні, як ВІЧ/СНІД, бежанства, хатні гвалт, гендарная роўнасць, устойлівае развіццё разам з экспертамі з агенцтваў ААН, EPAM Belarus і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Пасля навучання ўдзельнікі распрацоўвалі ўласныя праекты, задачай якіх было знаходжанне метадаў і спосабаў процідзеяння гандлю людзьмі.
Моладзевы лагер быў арганізаваны прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі сумесна з МЗС і МУС Беларусі і агенцтвамі ААН, прадстаўленымі ў краіне, пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), МЗС Нарвегіі, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і прыватных кампаній.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter