Рэспубліканскі анлайн-праект #AntiCOVID-19


У перыяд з 12 траўня па 9 чэрвеня 2020 года студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» Гасіч Ганна, Захожая Анастасія, Клімава Ганна і Ра-мановіч Мілана (ГТ-41), валанцёры UNICEF у Беларусі, прайшлі навучанне ў межах анлайн-праекта #AntiCOVID, арганізаванага Рэспубліканскім валанцёрскім цэнтрам пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (UNICEF) у Беларусі на базе Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

3

Дадзены праект быў запушчаны з мэтай павышэння інфармаванасці і кампетэнцый удзельнікаў валанцёрскага руху ў арганізацыі мерапрыемстваў па супрацьдзеянні і прафілактыцы распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-19. Усяго ў праекце ўзялі ўдзел больш за сто студэнтаў-валанцёраў з устаноў вышэйшай адукацыі з усёй рэспублікі.

На працягу пяці трэнінгаў удзельнікі вывучалі алгарытм паводзін валанцёра падчас арганізацыі і правядзення прафілактычных мерапрыемстваў, асвойвалі псіхалагічныя прыёмы зняцця напружання ва ўмовах пандэміі і спосабы пераадолення ейных негатыўных наступстваў, абмяркоўвалі і выконвалі хатнія заданні па заяўленай праблематыцы праекта, а таксама займаліся падрыхтоўкай тэматычных праектаў.

Па заканчэнні анлайн-праекта ўсе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты «Арганізацыя валанцёрскай дзейнасці ў перыяд пандэміі» і даведкі аб навучанні дзяржаўнага ўзору Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, якія пацвярджаюць паспяховае праходжанне адукацыйнай праграмы навучальнага курса (анлайн-трэнінгу) «Як змагацца з негатыўнымі наступствамі перыяду пандэміі».

25 верасня 2020 года ўдзельнікі анлайн-праекта #AntiCOVID-19 правялі тэматычную сустрэчу са студэнтамі трэцяга курса спецыяльнасці «Мытная справа», дзе распавялі аб праекце і падзяліліся асноўнымі прыёмамі папярэджання магчымых псіхалагічных і сацыяльных негатыўных наступстваў, звязаных з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, абмеркавалі асноўныя мерапрыемствы па прадухіленні распаўсюджвання COVID-19.

321

312

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter