Дапамога ветэрану


Студэнты групы ЭТ-21 разам з куратарам Задарожнюк Е. А. аказалі дапамогу ва ўборцы кватэры і афарбоўцы вокнаў ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны Патапенке Васілю Данілавічу.

Васіль Данілавіч ваяваў з 1941 па 1945 гг. у складзе асобнай тэлеграфна-франтавай роты кіравання сувязі і ў 3-м палку войскаў урадавай сувязі на Паўночна-Каўказскім, Паўднёва-Заходнім і 2-м Украінскім франтах. Лейтэнант-інжынер. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, шматлікімі медалямі.

1

2

3

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter