Прафесіі будучыні


Наперадзе прыёмная камісія і абітурыентам трэба будзе вырашыць вельмі важную задачу: куды паступаць, каб будучая прафесія не толькі падабалася, але і карысталася попытам працадаўцаў і дазволіла бы годна зарабляць.

original

Якія прафесіі будуць патрэбныя ў будучыні?

Virtual Reality Marketing

·

Імкліва развіваецца робататэхніка і праграмаванне. Па прагнозах навукоўцаў, у бліжэйшыя 10-15 гадоў да 75% працоўных месцаў зоймуць машыны. Таму ўсё, што звязана з праграмаваннем і тэхнічным «начыннем» робатаў і камп’ютараў будзе запатрабавана.

· Рынак інвестыцый, фондавых біржаў, крыптавалютаў, краўдфандынгавых і краўдынвестынгавых платформаў ўжо даўно стаўся асобнай сферай эканомікі, у якой цямяць адзінкі, менавіта таму прафесія праграміста бізнес-аналітыка набірае папулярнасць як сярод абітурыентаў, так і сярод працадаўцаў і HR-агентаў

· Бухгалтэрыя і разлік прыбытку наўрад ці калісці перастануць быць запатрабаванымі. У сучасных умовах прафесія бухгалтара ўсё больш аўтаматызуецца, аднак пакуль ніводная машына не можа замяніць кваліфікаванага спецыяліста, дасканала ведаючага заканадаўства і праграмнае забеспячэнне

· Тэндэнцыя да глабалізацыі прыводзіць да таго, што межы паміж краінамі робяцца ўсё больш дэмакратычнымі. Аднак спецыялісты ў галіне мытнай справы і міжнароднага заканадаўства ў галіне дэкларавання тавараў, а таксама перасячэння мяжы і афіцэры - спецыялісты па кіраванні па ранейшаму запатрабаваныя

· У транспартнай сферы з’яўляюцца беспілотныя аўтамабілі, магчыма, недалёка да цягнікоў, якія кіруюцца толькі аўтаматыкай. Менавіта таму будуць запатрабаваныя як спецыялісты, што забяспечваюць функцыянаванне розных сістэмаў чыгуначнага транспарту, якія абслугоўваюць і праектуюць сучасныя машыны і абсталяванне, здольныя будаваць новыя аўтамабільныя дарогі і чыгункі, так і спецыялісты па арганізацыі перавозак і кіраванні рухам на розных відах транспарту, забяспечэнні бяспекі руху

· У будаўніцтве жылых дамоў усё часцей перавага аддаецца экалагічным і энергазберагальным тэхналогіям, таму сёння важна і актуальна атрымаць профільную адукацыю ў гэтай сферы

· Акрамя таго, усё часцей навукоўцы кажуць пра тое, што наша планета не можа забяспечыць усё чалавецтва запасамі чыстай пітной вады, а значыць, спецыялісты ў галіне водазабеспячэння і аховы водных рэсурсаў таксама будуць запатрабаваныя

Ва ўсім свеце павялічваецца колькасць людзей, якія атрымліваюць паслядыпломную адукацыю. Сярод прагназуемых актуальных навыкаў кваліфікаванаму адмыслоўцу ў будучыні спатрэбяцца: навыкі сістэмнага аналізу, працы ва ўмовах нявызначанасці, уменне працаваць у камандзе, у тым ліку са спецыялістамі сумежных галінаў, мультыкультурнасць і мультымоўе.

Куды паступаць, каб заставацца ў трэндзе? Куды заўгодна, галоўнае - сачыць за навінамі, навуковымі адкрыццямі і распрацоўкамі ў сваёй галіне. Пры гэтым вышэйшая адукацыя дапамагае быць запатрабаваным, нават калі вы не будзеце працаваць па спецыяльнасці, дзякуючы сваёй акадэмічнасці, глыбіні і практыкаарыентаванасці.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter