Што ўзяць з сабою ў інтэрнат?!
- Апублікавана 29.08.2019 22:46
- Праглядаў: 814
Засяленне ў інтэрнат - гэта момант, калі дзіця, былы школьнік, робіць першыя крокі ў дарослае жыццё, вучыцца будаваць адносіны ў калектыве, самастойна прымаць рашэнні і адказваць за іх.
Што браць з сабой у інтэрнат?
Падчас засялення не варта пераязджаць ў інтэрнат з усім сваім дабром, назапашаным за гады жыцця. Лепш узяць мінімум рэчаў, а потым, калі ўжо вызначыцеся на мясцовасці, давезці астатняе.
Непасрэдна для засялення вам спатрэбяцца:
- Пашпарт.
- Даведка ад лекара (адсутнасць каросты, педыкулёзу).
- Чатыры фотаздымкі (3 * 4).
- Вынік флюараграфіі.
Падчас засялення варта даведацца пра тое, у які час інтэрнат зачыняецца, пра правілы наведвання студэнтаў і правілы пражывання ў інтэрнаце.
Удакладніце, якімі побытавымі прыладамі дазволена карыстацца, спачатку ў кіраўніцтва, а потым у саміх студэнтаў. Калі першыя могуць адразу забараніць усё, то старажылы раскажуць, што і як можна выкарыстоўваць, каб не наклікаць на сябе гнеў вышэйстаячых.
Пытанне з халадзільнікам лепш вырашыць калектыўна непасрэдна з суседзямі па пакоі або блоку. Памятайце, што электрапрыборы і, асабліва, абагравальнікі забараняюць не з шкоднасці, а з-за дрэннай праводкі, якая ўвесь час гарыць.
Што ўзяць з сабой з рэчаў:
Посуд. Абыйсціся без кубка, лыжкі, відэльца і нажа ў інтэрнаце даволі складана. Вазьміце, лепш за ўсё, усяго па пары, тады Вы з годнасцю зможаце сустрэць і пачаставаць гарбатай сваіх новых сяброў. Калі жыць у інтэрнаце прыйдзецца доўга, то і рондальчыкі з патэльняй таксама не зашкодзяць.
Пасцельная бялізна і ручнікі. Нездарма кажуць, што свая кашуля бліжэй да цела, таму камплект пасцельнай бялізны і ўлюбёная падушка зробяць Ваш сон у інтэрнаце моцным і спакойным. Не забудзьцеся пра цёплую коўдру і пра пару ручнікоў. Але важна памятаць пра тое, што пасцельную бялізну, якую выдае кастэлянка, яна ж і забірае для прання. А вось Вашую пасцельную бялізну Вам давядзецца праць самім
Адзенне. Лепш узяць толькі неабходныя рэчы па сезоне, так як шафа ў Вас будзе маленькая і, калі Вы перавязеце ўсе рэчы, якія маеце, то яны проста не змесцяцца. Астатнія рэчы Вы зможаце прывезці пазней, а нейкія звязеце дадому. Не варта забываць аб тых сродках, якія дапамагаюць падтрымліваць адзенне ў добрым стане – ніткі і іголкі, іх таксама лепш прыхапіць з сабой.
Сродкі гігіены і мыйныя сродкі. Пра гэтыя рэчы нават і нагадваць не варта, бо яны практычна заўсёды падарожнічаюць з намі. Зубная шчотка ў футарале, паста, шампунь, мыла ў мыльніцы, пральны парашок для ручнога прання і, вядома ж, тазік – вось той мінімум, які Вам дакладна спатрэбіцца.
Харчаванне. Знаходзячыся дома і займаючыся якой-небудзь справай, практычна заўсёды хочацца што-небудзь перакусіць. Што ўжо казаць пра чужы горад і чужую кампанію - гэта заўсёды стрэс і, нярэдка, нядрэнны апетыт. Таму ў інтэрнат можна ўзяць прадукты, якія не патрабуюць пэўных умоваў захоўвання і маюць вялікі тэрмін прыдатнасці – хатняе кансерваванне, саленне заўсёды ратуюць студэнтаў у халодныя зімовыя дні.
Гатаваць, хутчэй за ўсё, Вам прыйдзецца на агульнай кухні па чарзе. Але спачатку пытанне з харчаваннем будзе складаным. Пакуль усталюецца графік гатавання, пакуль Вы ўдасканаліце свае кулінарныя навыкі, можа прайсці некалькі тыдняў. Загадзя можаце перапісаць з мамінай кулінарнай кнігі некалькі простых рэцэптаў страваў, якія можна будзе прыгатаваць без залішніх намаганняў.
Кухонны ручнік, сродак для мыцця і губку таксама лепш узяць. Фасовачныя пакеты або плёнка спатрэбяцца для пакавання прадуктаў харчавання, каб ні камар, ні іншыя казуркі не замахваліся на прысмакі.
«Канцылярка»: агульныя сшыткі, ручкі, алоўкі (у тым ліку і каляровыя), фламастэры або маркеры, сцёркі, нататнік, зашчэпкі, клей і інш. Хаця ўсё гэта Вы будзеце мець магчымасць купіць на месцы.
Аптэчка. Пад рукой у студэнта заўсёды павінны быць гарачкапаніжальныя і абязбольвальныя сродкі, сродкі для стрававальнай сістэмы, антысэптыкі, бінты, марлі, пластыры.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter