Анлайн-курс Сусветнага банка «Tranding for Development in the Age of Global Value Chains – WDR 2020»


Студэнты факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій спецыяльнасці «Мытная справа» Ламанос Наталія і Мануілава Ганна прайшлі навучанне ў межах анлайн-курса «Tranding for Development in the Age of Global Value Chains - WDR 2020» ( «Гандаль у інтарэсах развіцця глабальных ланцужкоў кошту»), які праводзіўся Сусветным банкам з 19 жніўня па 23 верасня 2020 года.

02

На працягу 5 тыдняў удзельнікі вывучалі матэрыял відэа-лекцый, выконвалі тэсты, чыталі артыкулы, інтэрв’ю, публікацыі. Таксама неабходна было напісаць эсэ на прадастаўленыя тэмы і ў канцы навучання прадставіць для ацэнкі фінальны праект.

1
2

На спецыяльным форуме разам з экспертамі Сусветнага банка ўдзельнікі анлайн-курса ў межах дыскусіі абмяркоўвалі асноўныя тэндэнцыі ў развіцці глабальнага падзелу працы і глабальных ланцужкоў кошту, уплыў глабальных вытворча-збытавых ланцужкоў кошту на сусветныя праблемы развіцця, эканамічныя і сацыяльныя наступствы глабальнага падзелу працы, у т. л. ва ўмовах пандэміі COVID-19, неабходнасць забеспячэння эканамічнай і экалагічнай бяспекі для фармавання ўстойлівага развіцця.

01

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter