Рабцаву Барысу Валер'евічу за шматгадовае служэнне культуры
- Апублікавана 10.10.2020 15:49
11 кастрычніка 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзень працаўнікоў культуры.
У культуры ў вышэйшай навучальнай установе асаблівая місія – гэта асяроддзе для развіцця студэнта як шматбаковай асобы, якое ўвабрала ў сябе магчымасці для яго маральнага росту, фармавання каштоўнасцяў і выхавання чалавека. І самыя яркія прадстаўнікі ўніверсітэта, якія ўнеслі вялікі ўнёсак у стварэнне і ўдасканаленне гэтага асяроддзя, заслугоўваюць шчырых словаў падзякі за сваё служэнне культуры.
За высокапрафесійную шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўнёсак у развіццё сферы культуры і невычэрпны творчы патэнцыял Падзячным лістом ад адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля ўзнагароджваецца Барыс Валер’евіч Рабцаў – загадчык студэнцкага клуба імя заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Алега Сцяпанавіча Коваля.
З надыходзячым святам усіх работнікаў і ветэранаў працы ў сферы культурнай дзейнасці!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter