Дыялогавая пляцоўка «Удасканаленне работы ў галіне экалогіі»
- Апублікавана 06.11.2020 10:55
26 кастрычніка 2020 года дацэнт кафедры «Водазабеспячэнне, хімія і экалогія» Новікава Вольга Канстанцінаўна і студэнты 5 курса спецыяльнасці «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў» узялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Удасканаленне работы ў галіне экалогіі».
Экспертамі на дыялогавай пляцоўцы выступілі дырэктар Інстытута лесу Кавалевіч А.І., намеснік генеральнага дырэктара ДА ЖКГ Ярмольчык І.К., старшы памочнік пракурора Гомельскай вобласці Хіжанок І.В., першы намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Германаў А.Ф., намеснікі старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сініла Л.М., Новікаў П.У.
Кожнаму ўдзельніку была дадзена магчымасць задаць пытанне, якое цікавіць, атрымаць адказ спецыяліста, які з’яўляецца экспертам у гэтым пытанні, а таксама ўнесці прапанову па ўдасканаленні прыродаахоўнага заканадаўства.
Адно з найбольш вострых пытанняў – перапрацоўка смецця. Буйныя прыватныя перапрацоўшчыкі ўзнялі важную тэму – другаснае выкарыстанне гэтых адкідаў пасля перапрацоўкі. Таксама ў форме дыялога абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні ў сферы прыродакарыстання, сярод якіх пытанні ўзнаўлення лесу, азеляненне тэрыторый населеных пунктаў, стан атмасфернага паветра і водных рэсурсаў, сённяшнія магчымасці і перспектывы фінансавання прыродаахоўных мерапрыемстваў, у тым ліку – з прыцягненнем бюджэтных сродкаў
Падчас абмеркавання практычна па кожным з абмеркаваных пытанняў сфармаваны прапановы па ўнясенні змяненняў у заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя, якія ў цяперашні час знаходзяцца ў стадыі абагульнення.
фота: Праўда Гомель,
Беларусь сёння,
Гомельскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя