На студэнцкім форуме «Мы лідары Беларусі»
- Апублікавана 12.11.2020 08:50
Студэнцкі форум «Мы лідары Беларусі» аб’яднаў старшыняў студэнцкіх саветаў з усёй рэспублікі
На працягу двух дзён рабяты абмяркоўвалі праблемы студэнцтва не толькі з прадстаўнікамі ўлады, але і паміж сабой, актыўна дзелячыся досведам вырашэння праблемаў у сваіх ВНУ.
У межах форуму былі праведзены трэнінгі «Мастацтва быць валанцёрам» і «Эфектыўная прэзентацыя сучаснага лідара». Удзельнікі пазнаёміліся з дзейнасцю валанцёрскага цэнтра па розных напрамках. Трэнінг «Эфектыўная прэзентацыя сучаснага лідара» быў скіраваны на развіццё навыкаў прамоўніцкага мастацтва. Праанализавалі асноўныя памылкі, якія дапускаюцца пры падрыхтоўцы, а таксама даведаліся пра «Сакрэтныя інгрэдыенты» паспяховага выступлення і пачулі адказ на галоўнае пытанне: «Як зацікавіць публіку?».
Не менш прадуктыўна прайшла сустрэча членаў ГРСС з намеснікам Міністра адукацыі Кадлубаем Аляксандрам Уладзіміравічам, дзе актыў студэнцкага самакіравання меў магчымасць задаць пытанні, якія цікавяць і ўнесці свае прапановы. Так, Аляксандр Уладзіміравіч падтрымаў ініцыятыву аб стварэнні нарматыўна-прававога дакумента, які рэгламентуе дзейнасць Студэнцкага савета ў кожнай ВНУ краіны.
З дакладам аб рабоце студэнцкага савета універсітэта выступіў старшыня студэнцкага савета БелДУТ Уладзіслаў Пішчык
Вынікам трохгадзіннага пасяджэння Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета стала пастаноўка мэтаў і задачаў на найбліжэйшы месяц, вызначэнне актуальных праблемаў і шляхоў іх вырашэння. Для многіх рабят форум – гэта новы досвед, зарад энергіяй, крэатыўныя ідэі і, вядома, станоўчыя эмоцыі.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter