Дыялог аб надзённых праблемах


У канферэнц-зале ўніверсітэта адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Сяргеем Станіслававічам Дубінай і начальнікам упраўлення навукова-тэхнічнай палітыкі і інфарматызацыі міністэрства Юрыем Уладзіміравічам Дубінай.

6

1

41

Адкрываючы сустрэчу, Сяргей Станіслававіч падкрэсліў, што гэта будзе не лекцыя, і не даклад, а дыялог аб надзённых пытаннях, якія хвалююць студэнтаў і іхніх выкладчыкаў.

Мы не заўсёды з Мінска можам пачуць аб вашых праблемах, таму вельмі важныя гэтыя зносіны ў вашых сценах, – сказаў ён, – вы – нашая будучыня, і нам заўсёды цікава ведаць, чым жыве сучасная моладзь.

13

1

Аўдыторыю цікавілі многія пытанні. Напрыклад, аб аднаўленні чыгуначных зносінаў паміж нашай краінай і Расіяй.

Як адказаў наш госць, беларускі бок пагодзіцца на ўмовы, якія прапануе краіна-суседка. Але Расія пакуль не гатовая адкрыць чыгуначныя зносіны. Гэтае пытанне там будзе абмяркоўвацца ў пачатку снежня. Мяркуецца, што пачнем з курсіравання фірмовых цягнікоў.

6

Будаўніцтва і рэканструкцыя буйных транспартных аб’ектаў – гэта заўсёды хвалюючая тэма. Пачата ўжо рэалізацыя праекта рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М-10 «Мяжа РФ – Гомель – Кобрын». Ажыццяўляецца перанос ліній электраперадач і іншых камунікацый. Перспектывы – у працэсе ўзгаднення з інвестарам. У канцы года будзе праведзены конкурс на адпаведнасць падрадчыка.

6

Студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» пацікавіліся ходам рэалізацыі праекта па аднаўленні суднаходства па рацэ Днепр з магчымасцю прамога выхаду ў Чорнае мора, што забяспечыла бы Рэспубліцы паўнавартасны статус марской дзяржавы.

6

6

Студэнты – гэта той народ, які заўсёды імкнецца зазірнуць у будучыню. Многіх цікавяць перспектывы з’яўлення беспілотных аўтатранспартных сродкаў на аўтамабільных дарогах.

Пакуль на ўзроўні ўрада створана рабочая група па прапрацоўцы гэтага пытання. Галоўнае – стварыць нарматыўна-прававую базу.

6

Узнімалася пытанне аб праходжанні студэнтамі вытворчай практыкі на працоўных аплатных месцах. На што намеснік міністра адказаў, што яны могуць пра гэта выступіць з хадайніцтвам перад транспартнымі арганізацыямі.

6

На ўсе наступныя пытанні нашым госцем былі дадзены вычарпальныя адказы.

6

6

Рэктар універсітэта, д.ф-м.н. Ю.І. Кулажанка цёпла падзякаваў гасцям за змястоўную сустрэчу.

35

Сяргей Станіслававіч пажадаў студэнтам з гонарам у будучыні насіць званне транспартніка краіны.

1
1
1
1

6

Фото Елены Белоус

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter