Студатрад «Адрэналін» на Усебеларускім злёце «Час руху»


Усебеларускі злёт студэнцкіх атрадаў «Час руху» для пераможцаў у розных намінацыях навучальных установаў вобласці адбыўся 13-15 лістапада 2020 года ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці на базе РГЦ «Сілічы».

Удзел у ім узяў вытворчы студэнцкі атрад «Адрэналін».

2

Праграма злёту была распісаная па хвілінах. Тры дні прайшлі на адным дыханні.

Адбылося наведванне МК «Брама памяці» у вёсцы Малы Трасцянец, дзе мы даведаліся, што канцлагер «Трасцянец» з’яўляецца чацвёртым па колькасці знішчаных у ім людзей, і яшчэ даведаліся пра шмат якія факты тых часоў.

Пасля гэтага быў перапынак на абед у ЗАТ «Атлант».

Далей была прэзентацыя інтэрактыўных пляцовак па развіцці студатрадаўскага руху.

Затым нас запрасілі на цырымонію закрыцця трэцяга працоўнага семестра з ушанаваннем пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр», у якім камандзір студатрада «Адрэналін» Максім Масейкін перамог у намінацыі «Лепшы камандзір будаўнічага атрада».

Па заканчэнні цырымоніі студатрады паехалі засяляцца ў РГЦ «Сілічы». Услед за гэтым быў перапынак на вячэру. Падмацаваўшыся, мы прадставілі наш студатрад на конкурсах атрадных візітовак і прэзентацыйных ролікаў. І ў заканчэнні гэтага дня была вельмі душэўная агульнаатрадная спеўка. І гэта быў толькі першы дзень.

5

4

Наступныя два дні былі не менш насычанымі. Яны былі напоўненыя такімі мерапрыемствамі як ранішняя зарадка, інжынірынг, пейнтбол, арыентаванне, конкурс «Атрадавая струна», творчы фестываль «Энергія атрада» і вядома ж, урачыстае закрыццё злёту.

За ўвесь час знаходжання на злёце кожны з нашага атрада прайшоў больш за 50 тысячаў крокаў, настолькі мы былі пагружаныя ў атмасферу студатрадаўскага руху. Лічу, што падобныя мерапрыемствы дапамагаюць развіваць, захоўваць і прымнажаць традыцыі студэнцкіх атрадаў. Развіваць творчы і культурны патэнцыял удзельнікаў студатрадаўскага руху, а таксама развіццё міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва.

1
6

Елізавета Глушак

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter