Актуальная размова


Патрыятызм, як адна з найвышэйшых каштоўнасцяў любога грамадства і грамадзяніна, быў, ёсць і будзе асновай фармавання канстытуцыйнага ладу і палітычнага курсу любой дзяржавы. Многае ў гэтым дыктуе і гісторыя. Вельмі цяжка па крупінках сабраць усе яе асноўныя часткі, і лёгка, не ведаючы яе, судзіць, хоць і сумнеўна, пра мінулае.

На нядаўняй сустрэчы з кіраўніком ваеннага ведамства міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў пытанні патрыятычнага выхавання моладзі. Паводле словаў Кіраўніка дзяржавы, існуюць прабелы ў патрыятычным выхаванні, якія неабходна ліквідаваць.

Работа па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню з’яўляецца напрамкам выхаваўчай работы ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, якая, з’яўляючыся сістэмай работы службовых асобаў, рэалізуецца як у працэсе баявой падрыхтоўкі, так і ў паўсядзённай жыццядзейнасці.

Акрамя планавай работы па выхаванні вайскоўцаў і падрастаючага пакалення ў злучэннях, воінскіх часцях і арганізацыях Узброеных Сіл, праходзіць і шэраг іншых мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці.

Так, 28 лістапада 2020 года на базе ваенна-транспартнага факультэта ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» адбылося правядзенне адкрытага паказу дакументальных фільмаў-пераможцаў V Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно краінаў СНД «Еўразія.DOC» і дыялогавая пляцоўка на тэму «Патрыятычнае выхаванне моладзі і ўдзел у ім рэлігіі, адукацыі і арміі».

6

37

25

Ганаровымі гасцямі і ўдзельнікамі на дадзеным мерапрыемстве сталі старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў», выканаўчы дырэктар Фестывалю «Еўразія DOC» Андрэй Крывашэеў, палітычны аналітык, дырэктар ІАУ «Актуальная канцэпцыя», член Навукова-экспертнай групы пры дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаны па абароне журналістаў Беларускага саюза журналістаў Аляксандр Шпакоўскі, дакументаліст, журналіст Белтэлерадыёкампаніі, аўтар дакументальнага фільма «ICH вайна» Вікторыя Касянюк. Таксама на мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых органаў дзяржаўнай улады, ваеннага камісарыята Гомельскай вобласці, грамадскіх арганізацый, духавенства, кіраўніцтва ўніверсітэта, асабовы склад ваенна-транспартнага факультэта.

7 Старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў» Андрэй Крывашэеў

22Упаўнаважаны па абароне журналістаў Беларускага саюза журналістаў Аляксандр Шпакоўскі

11Журналіст Белтэлерадыёкампаніі Вікторыя Касянюк

Да пачатку дыялогу гасцей павітаў рэктар універсітэта д.ф.-м.н. Юрый Іванавіч Кулажанка. Вынікам сустрэчы стала папярэдняя дамоўленасць аб далейшым сумесным супрацоўніцтве.

00 

Гасцям была арганізаваная экскурсія па ваенна-транспартным факультэце і выстава зброі. Жадаючыя папрактыкаваліся ў няпоўнай разборцы яго. А таксама паспрабавалі сябе ў ролі стралкоў у віртуальным ціры факультэта.

Пасля адкрытага паказу гасцям і запрошаным дакументальных фільмаў «ICH вайна» і «Згубленыя ў Балтыцы» начальнік ваенна-транспартнага факультэта палкоўнік Аляксей Паддубны прадставіў прысутным гасцей, давёў рэгламент правядзення дыялогавай пляцоўкі і плануемыя кірункі працы.

5
2
5
2

Дыялог пачаўся анлайн дыскусіяй з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі Расійскай Федэрацыі.

5

Абмеркаванні былі прадстаўленыя па трох пытаннях.

Па першым – абмеркаванні прагледжаных дакументальных фільмаў – паступіла мноства пытанняў да іх рэжысёраў і, у прыватнасці, да Вікторыі Касянюк. Аўтар падзялілася ўспамінамі і пачуццямі герояў свайго фільма і іх сваякоў.

 3

2

Па другім пытанні – абмеркаванне палітычнай абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь і сумежных дзяржавах –дасканала і даступна распавёў і адказаў на пытанні майстар сваёй справы Аляксандр Шпакоўскі. Аляксандр Паўлавіч таксама адзначыў велізарную праведзеную працу па патрыятычным выхаванні вайскоўцамі Гомельскага гарнізона на чале з ягоным начальнікам – ваенным камісарам Гомельскай вобласці Андрэем Крываносавым.

21

23

24

У заключным блоку, які тычыцца патрыятычнага выхавання моладзі і ўдзелу ў ім рэлігіі, адукацыі і арміі выступілі ўсе ўдзельнікі дыялогу. А падвёў ягоныя вынікі галоўны госць мерапрыемства Андрэй Крывашэеў.

23

32Намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Надзея Куніцкая

32Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы,

культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Таццяна Кручко

32Ваенны камісар Гомельскай вобласці палкоўнік Андрэй Крываносаў

5
2

Характэрным быў той факт, што аўдыторыя вельмі актыўна ўключылася ў дыялог з гасцямі, што рэгламент прыйшлося падоўжыць яшчэ на гадзіну, якая гэтак жа непрыкметна хутка праляцела у цікавай гутарцы.

5
2
5
2

Падводзячы вынікі мерапрыемства, яго галоўны арганізатар палкоўнік Аляксей Паддубны падзяліўся праведзенай факультэтам працай у патрыятычным выхаванні моладзі, а таксама далейшых перспектывах дадзенай працы.

15

Падзякаваў гасцей за знойдзенае ў сваім і без таго не простым працоўным графіку час палкоўнік Андрэй Крываносаў. Андрэй Уладзіміравіч адзначыў неабходнасць правядзення падобнага роду мерапрыемстваў на Гомельскай зямлі і ўдзелу ў ім такой шматграннай аўдыторыі.

40

 

Выкладчык кафедры агульнавайсковай падрыхтоўкі маёр
Яўген Вінічэнка

Фота Алены Белавус

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter