Выстава плакатаў «Горад майго дзяцінства»


2020 год абвешчаны Годам малой радзімы.

Малая радзіма для кожнага з нас свая. Для кагосьці гэта дом, дзе чалавек нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства, для кагосьці гэта вёска, родны горад, двор, вуліца і парк. А для кагосьці гэта цэлая краіна. І кожны з нас, знаходзячыся далёка ад сваёй малой радзімы, вельмі часта пра яе ўспамінае і сумуе.

Сёння ва ўніверсітэце вучыцца вялікая колькасць іншагародніх студэнтаў. І нягледзячы на тое, што Гомель зрабіўся іхнім другім родным горадам, яны з радасцю і гонарам кажуць пра тыя гарады, у якіх яны нарадзіліся, пайшлі першы раз у школу, правялі свае юнацкія гады.

Дэканат факультэта «Эканомікі і бізнес-тэхналогій» у асобе адказнага за выхаваўчую і ідэалагічную працу Рабцавай Н.А. сумесна з куратарамі груп ГБ-31 і ГІ-21, старшымі выкладчыкамі кафедры «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту» Байкачовай А.У. і Шорац Т.В., у межах выхаваўчай работы са студэнтамі зладзілі выставу плакатаў «Горад майго дзяцінства».

Студэнты трэцяга курса спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» і студэнты другога курса спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у бізнес-мэнэджменце)» падрыхтавалі для выставы постэры, на якіх адлюстравалі самыя цікавыя і любімыя месцы іх родных гарадоў. З дапамогай іх яны паказваюць нам прыгажосць сваёй малой радзімы і дораць нам яе часцінку.

За падрыхтоўку матэрыялаў выставы дэканат і кафедра выказваюць падзяку студэнтам групы ГБ-31 Драбышэўскай Д.М., Екіменка А.Ф, Міхмель М.В., Сідаровіч С.С., і студэнтам групы ГІ-21 Камковай Е.В., Ломскай М.Н., Несцяровіч А.В., Овадневай К.В., Сцельмашок А.В., Ярмолік М.Ю.

plakaty

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter