Тэматычны тыдзень «10 снежня – Дзень правоў чалавека»


Штогод 10 снежня ў свеце адзначаецца Дзень правоў чалавека. Узнікненне гэтай памятнай даты звязана з прыняццем Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый найважнейшага для чалавечай супольнасці дакумента –Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

У Дэкларацыі, прынятай у 1948 годзе, абвешчана, што ўсе людзі ў роўнай ступені валодаюць правамі чалавека, выключаючы усялякага роду дыскрымінацыю. Гэтыя правы ўзаемазвязаныя, ўзаемазалежныя і непадзельныя.

З моманту свайго прыняцця Дэкларацыя была перакладзеная больш чым на 500 моваў, стаўшы самым перакладаемым дакументам у свеце. Менавіта гэты дакумент стаўся асновай для канстытуцыі многіх незалежных дзяржаваў.

У нашай краіне ў першай дэкадзе снежня традыцыйна праходзяць тэматычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня правоў чалавека і прыняцця Дэкларацыі. Падчас іх правядзення рэалізуецца магчымасць асветы шырокай грамадскасці ў пытаннях правоў чалавека і праявы салідарнасці з людзьмі, чыя праца накіравана на захаванне і абарону гэтых правоў.

З 2 па 7 снежня 2020 года супрацоўнікі кафедры «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту» старшыя выкладчыкі Байкачева А.У., Сідарава Л.Г. і Шорац Т.В., к.э.н., дацэнт Панамарэнка П.Р. і загадчык кафедры, к.э.н., дацэнт Шатроў С.Л. правялі са студэнтамі факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій у інтэрнаце № 3 тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню правоў чалавека.

У межах тэматычнага тыдня быў праведзены шэраг мерапрыемстваў:

f1

Асноўнай мэтай праведзенага мерапрыемства стала фармаванне ў студэнтаў актыўнай жыццёвай пазіцыі і выхаванне прававой пісьменнасці.

f2

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter