Другі форум Асацыяцыі ВНУ Беларусі і Расіі


Другі форум Асацыяцыі ВНУ Беларусі і Расіі прайшоў 14 снежня 2020 года на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ў Мінску.

003

Мерапрыемства прайшло ў змешаным фармаце. У форуме ўзялі ўдзел больш за 80 ВНУ дзвюх краінаў.

001

Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту д.ф.-м.н. Юрый Іванавіч Кулажанка ўзяў удзел у пленарным пасяджэнні і рабоце секцыі «Лічбавізацыя адукацыі і досвед арганізацыі дзейнасці ўніверсітэтаў у эпоху пандэміі каранавіруснай інфекцыі COVID-2019: выклікі, магчымасці, напрамкі супрацоўніцтва».

002

У межах секцыі былі абмеркаваныя пытанні стратэгіі апераджальнага развіцця на 2021-2025 гады, лічбавізацыі ўсіх ступеняў адукацыйнага працэсу (ад уступнай кампаніі да мабільнага дэканата), пытанні адукацыйнага і навуковага супрацоўніцтва ўніверсітэтаў дзвюх краінаў, пазначаныя гэтым вектарам развіцця.

Разглядаліся пытанні арганізацыі навуковай і вучэбнай дзейнасці, а таксама аказання мер сацыяльнай падтрымкі студэнтаў і супрацоўнікаў, якія аказваюцца ва ўмовах пандэміі. Адзначалася важнасць падтрымкі замежных студэнтаў ва ўмовах пандэміі і неабходнасць захавання высокага ўзроўню акадэмічнай мабільнасці, нягледзячы на эпідэміялагічную абстаноўку, а таксама павелічэнне колькасці анлайн-курсаў.

Асаблівую цікавасць уяўлялі для нас тэмы моладзевага міжуніверсітэцкага расійска-беларускага супрацоўніцтва, сумесных адукацыйных праграмаў. Прэзідэнт Расійскага саюза рэктараў, акадэмік, рэктар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава Віктар Антонавіч Садоўнічы прапанаваў стварыць Расійска-беларускі студэнцкі саюз у межах Асацыяцыі.

«Моладзевая кааперацыя – гэта заклад паспяховага развіцця навукі, дружбы і супрацоўніцтва ў будучыні. Хацеў бы прапанаваць у межах Асацыяцыі ВНУ Расіі і Беларусі стварыць Расійска-беларускі студэнцкі саюз і рэгулярна праводзіць анлайн-сустрэчы маладых навукоўцаў, летнія школы, круглыя сталы і сімпозіумы», – сказаў Віктар Антонавіч у сваім выступе на пленарным пасяджэнні.

005

Па выніках абмеркаванняў сфармаваны шэраг прапановаў, якія будуць улічаныя ў тэксце выніковай рэзалюцыі II Форуму Асацыяцыі ВНУ Расіі і Беларусі.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter