Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны Сасноўскі Леанід Адамавіч


Напярэдадні Новага года за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, вялікі асабісты ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і ўкараненне новых медыцынскіх тэхналогій, значныя дасягненні ў дарожным будаўніцтве, заслугі ў развіцці сферы адукацыі, культуры і мастацтва Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь№ 483 ад 22 снежня ордэна, Медалі і ганаровыя званні прысвоены 43 дзеячам розных сфер эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Медаля Францыска Скарыны ўдастоены прафесар кафедры «Лакаматывы» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, кіраўнік навуковай школы «Трыбафатыка» доктар тэхнічных навук Леанід Адамовіч Сасноўскі.

Віншуем Леаніда Адамовіча з узнагародай, жадаем здароўя, бадзёрасці духу і натхнення!

sosnovski

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter