100 гадоў Шамякiну I. П.


30 студня  - 100 гадоў з дня нараджэння празаіка, драматурга, сцэнарыста, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Івана Пятровіча Шамякiна.

7

Нарадзіўся Іван Пятровіч Шамякін 30 студзеня 1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Пасля вучобы ў Гомельскім тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў у 1940 г. быў пpызвaны ў Чырвоную Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў пад Мурманскам, Кандалакшай, Петразаводскам, удзельнічаў у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. Менавiта ў гады вайны выступаў у армейскім друку са сваiмi творамi.

4

Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, быў галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна» (цяпер часопіс «Нёман»), выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» і членам праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.

8

У сваёй творчай дзейнасцi Іван Шамякін не абмяжоўваўся адным лiтаратурным жанрам. Яго пяру належаць: раманы (самыя знакамiтыя з якiх «Сэрца на далонi», «Злая зорка», пенталогiя «Трывожнае шчасце»), аповесцi, зборнiкi прозы, п'есы, публiцыстычная і лiтаратурна-крытычныя артыкулы.

6

У гонар Івана Шамякіна на яго радзiме, у вёсцы Карма Добрушскага раёна,  адкрыты помнік-бюст i ўсталявана мемарыяльная дошка на будынку сельскай бібліятэкі, таксама яго iмем нaзвaны дзяржаўны ўніверсітэт у Мазыры і вуліца ў Мінску.

5

Больш падрабязней аб жыцці і творчасці пісьменніка можна даведацца на выставе «100 гадоў Шамякiну I. П.». На ёй прадстаўлены асобныя творы i зборы твораў розных гадоў выдання, лiтаратура, якая расказвае аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка.

Запрашаем наведаць выставу!

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter