Музыка — вышэйшае ў свеце мастацтва


18 лютага 2021 года студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту наведалі Гомельскі абласны драматычны тэатр.

4

Нам пашчасціла ўжывую пачуць музыку найвялікшых з кампазітараў апошняга стагоддзя - Эніа Марыконэ, Ніна Рота і Генры Манчыні.

Чароўныя гукі скрыпкі, флейты, віяланчэлі дазваляюць наблізіцца да чагосьці таямнічага і адчуць на імгненне душу кампазітара, нібы зліццё разам, перанос з аднаго стану ў іншы.

Дзякуючы аўтару праекта і галоўнаму дырыжору Мураду Ассуілу артысты Гомельскага сімфанічнага аркестра быццам «дыхалі разам». Іхняя зладжаная праца нагадвала адзінае цэлае, якое складаецца з неаддзельных адзін ад аднаго кампанентаў, што ляцяць у пэўным кірунку.

Ты ўяўляеш, быццам знаходзішся недзе там, далёка-далёка ад усёй мітусні і праблем. Цябе турбуе толькі тое, што адбываецца ў дадзены момант, у дадзеную секунду – да мурашак!

Хто ведае, калі бы Эніа Марыконэ, Ніно Рота і Генры Манчіні не працавалі бы з вялікім энтузіязмам і ўнікальнай працаздольнасцю, ці ўдалося бы ім стварыць гэткія найвялікшыя творы і ўзбагаціць сусветны кінематограф несмяротнай музыкай.

1

Як аднойчы сказаў Эніа Марыконэ:

— Так, я не веру ў натхненне. Веру ў тэхніку, у працу, працу і яшчэ раз працу, і ў пісьмовы стол, не ў фартэпіяна. Я ніколі не пішу за інструментам. Жаданне пісаць прымушае мяне пісаць. Я кампазітар, які можа рабіць толькі гэта і не можа рабіць нічога іншага. Уяўляеце, калі бы ў мяне не было жадання пісаць, якім бы я быў кампазітарам?

Эніа Марыконэ пражыў 91 год, напісаўшы музыку да некалькіх сотняў кінакарцін. Можна не памятаць сюжэту, але мелодыі незабыўныя. Чаго варта толькі музыка з культавых: «Сняданак у Ціфані», «Аднойчы ў Амерыцы», «Місія», «Хросны бацька», «Рамэа і Джульета»?! Бясспрэчна, у Марыконэ быў свой сакрэт.

2

Ён прызнаваўся, што пісаў музыку для жывых душ, якія не развучыліся спачуваць і адчуваць. Таямніца зачаравання ягонай музыкай заключаецца ў тым, што ў ёй заўсёды ёсць надзея і святло, нават у момант роспачы, калі здаецца, што іх зусім і няма.

Неяк яго спыталі, што ўратуе наш свет, калі не музыка. Ён адказаў, што свет ужо нічога не ўратуе, але музыка можа даць суцяшэнне.

«Мяркую, што, калі праз сто ці дзвесце гадоў людзі захочуць зразумець, якімі мы былі, яны даведаюцца гэта дзякуючы музыцы з фільмаў».

Эніа Марыконэ

Вялізная падзяка Грачовай Любові Мікалаеўне за магчымасць наведвання канцэртаў ДУ «Гомельскія гарадскія аркестры».

Гэта было проста фантастычна!

Дзякуй усім артыстам, якія ўдзельнічалі ў гэтым выдатным музычным вечары, Вам удалося даказаць, што чараўніцтва ўсёабдымнай музыкі Эніа Марыконэ, Ніна Рота і Генры Манчыні існуе!

Студэнтка факультэта КПП
Краўчанка Вікторыя

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter