Сустрэча рэктара ўніверсітэта са студэнтамі па выніках VI Усебаларускага народнага сходу


Працягваюцца сустрэчы дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу, рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Юрыя Іванавіча Кулажанка з супрацоўнікамі, прафесарска-выкладчыцкім складам, студэнтамі і курсантамі ўніверсітэта па выніках і пытаннях Сходу.

1 сакавіка 2021 года адбылася сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі будаўнічага факультэта.

13

22

Юрый Іванавіч распавядаў пра тое, як падчас найважнейшага палітычнага мерапрыемства – Усебеларускага народнага сходу – знаходзіліся адказы на пытанні, якія задаваліся людзьмі за мінулую пяцігодку, а асабліва за апошні год, насычаны самымі рознымі падзеямі.

Спыніўшыся на ключавых аспектах дакладу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб адзінстве, развіцці і незалежнасці», рэктар БелДУТ кожны з іх разглядаў не толькі з пункту гледжання глабальнага развіцця краіны, але і з пункту гледжання інтарэсаў студэнтаў і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта, ягонага развіцця і ўдасканалення.

Так, кажучы пра далейшы лёс краіны як сацыяльна-арыентаванай дзяржавы, ён звярнуў увагу моладзі на такія пытанні, якія павінны хваляваць кожнага чалавека, які жыве ў грамадстве. Гэта, напрыклад, шчаслівая сям’я як галоўная жыццёвая каштоўнасць, як мэта любога маладога чалавека, які ўжо цяпер павінен думаць пра тое, як, выбудоўваючы жыццё ў сваёй краіне, ён зможа забяспечыць мір і шчасце самых блізкіх людзей, за кошт якіх дзеянняў і якога ўнёску ў агульную справу дзеля самога дарагога.

4

10

Распавядаючы аб аспектах, звязаных з навуковай дзейнасцю, Юрый Іванавіч спыніўся на выніках навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў нашага ўніверсітэта, на абнаўленні базы навуковага і вучэбнага абсталявання. Так, напрыклад, да ўдзелу ў навуковых распрацоўках на аплачваемай аснове ў 2020 годзе прыцягваўся 91 студэнт (для параўнання: у 2017-м – 15 студэнтаў).

Мадэрнізацыя інфармацыйнай палітыкі, якая таксама з’яўлялася адным з ключавых аспектаў абмеркавання на Сходзе, непасрэдна звязаная з моладзевай актыўнасцю ў практычна ўсіх сферах іхняга жыцця. І таму на прыкладзе дзейнасці ў сацсетках рэктар распавёў аб крайняй неабходнасці павышэння інфармацыйнай пісьменнасці і бяспекі.

Юрый Іванавіч падкрэсліў, што, з’яўляючыся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, абмеркаванне і вырашэнне пытанняў, якія цікавяць нашых выкладчыкаў і студэнтаў, ён можа падняць не толькі на ўзроўні ўніверсітэта, але і на ўзроўні вобласці, калі ў гэтым будзе неабходнасць.

Пасля завяршэння сустрэчы студэнты абмеркавалі з рэктарам бягучыя пытанні вучобы і студэнцкага жыцця, атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытанні.

49

54

24

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter