«Галоўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады» - круглы стол


У межах курсу «Прававая бяспека» і ў мэтах правядзення інфармацыйна-асветніцкай працы са студэнтамі факультэта КПП быў праведзены Круглы стол.

foto 1

Асноўнымі пытаннямі для абмеркавання з’явіліся галоўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады. Студэнты праявілі вялікую цікавасць да прапанаванай тэмы і засведчылі актыўную жыццёвую пазіцыю па пытаннях сацыяльна-эканамічнай палітыкі нашай дзяржавы, а таксама палітыкі ў галіне аховы здароўя, адукацыі, бяспечнага транспарту. Можна не сумнявацца, што такая зацікаўленасць асноўнымі палажэннямі новай Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця ў значнай меры вызначае поспех у маючай адбыцца рэалізацыі іх.

foto 2

foto 3

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter