Працоўная нарада


У межах бесперапынна праводзімай работы па павышэнні кваліфікацыйнага ўзроўню выкладчыкаў кафедры «Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя транспартных аб’ектаў», а таксама ў мэтах узмацнення ўзаемадзеяння пры правядзенні навуковых даследаванняў і далейшай іх практычнай рэалізацыі ў рэальным сектары эканомікі дзяржавы на кафедры праведзены навукова-метадычны семінар, арганізаваны з удзелам дэкана будаўнічага факультэта, які распавёў аб выніках працы шляхавай гаспадаркі ў 2020 і задачах на 2021 год.

99

Дэкан будаўнічага факультэта к. т. н., дацэнт Бачкароў Д. І. далажыў пра змест і вынікі праведзенай 4 сакавіка 2021 года нарады, арганізаванай Упраўленнем Беларускай чыгункі. У нарадзе бралі ўдзел намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Сізін С.Ф., начальнік службы шляху Мамсікаў М.В., першы намеснік службы шляху Угрын Д. М., намеснік начальніка службы шляху Даронін А.В. і інш. У сваіх дакладах яны акцэнтавалі ўвагу на праблемах і магчымых напрамках іх вырашэння пры утрыманні рэйкавых плецяў бясстыкавага шляху, забеспячэнні бяспекі руху цягнікоў у шляхавай гаспадарцы. Асаблівая цікавасць была праяўлена пры абмеркаванні тэхналогіі вытворчасці работ па зварцы і наплаўцы дэфектных рэек алюмінатэрмітным спосабам і дакладу Бачкарова Д.І. на тэму «Вынікі выпрабаванняў спружынных клемаў рэйкавага змацавання СБ-3».

101

Асноўнымі задачамі з’яўляюцца: павелічэнне на 105,6% да ацэнкі 2020 года выдаткаў па рамонтнай праграме па гаспадарцы шляху; выкананне аднаўленчага рамонту шляху на новых матэрыялах на 139,6 км; выкананне работ па аднаўленні 3 участкаў землянога палатна, якія дэфармуюцца; капітальны рамонт 50 штучных збудаванняў і інш.

102

Выкладчыкі кафедры «ПБіЭТА» з вялікай цікавасцю ўзялі ўдзел у абмеркаванні актуальных пытанняў развіцця шляхавай гаспадаркі Беларускай чыгункі. Былі вызначаны найбольш перспектыўныя напрамкі для правядзення навукова-прыкладных даследаванняў, пастаўленыя задачы на будучыню для маладых выкладчыкаў кафедры.

103

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter