Справаздачны сход па выніках пераддыпломнай практыкі


10 сакавіка 2021 года адбыўся справаздачны сход па выніках пераддыпломнай практыкі студэнтаў 6 курса спецыяльнасці 1-69 01 01 «Архітэктура».

Пераддыпломную практыку студэнты праходзілі ў праектных арганізацыях г. Гомеля, г. Мінска, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Перад пераддыпломнай практыкай яны былі азнаёмленыя з яе праграмай і задачамі.

Падчас праходжання практыкі студэнты вывучылі структурныя асаблівасці праектнай арганізацыі, прынцыпы прафесійнага ўзаемадзеяння са спецыялістамі сумежных інжынерных прафесій. Акрамя таго, яны азнаёміліся з разнастайнымі відамі праектных работ, з сістэмай ўзгаднення і зацвярджэння праектнай дакументацыі, складання каштарысаў.

Аднак, асноўнай мэтай пераддыпломнай практыкі быў збор зыходных дадзеных, калі студэнт вывучае сучасны стан і тэндэнцыі праектавання архітэктурных аб’ектаў, аналагічных тэме дыпломнага праекта, нарматыўныя і метадычныя матэрыялы, абследуе і аналізуе горадабудаўнічыя і прыродна-кліматычныя ўмовы меркаванага месца размяшчэння аб’екта.

Справаздачны сход прайшоў з удзелам начальніка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкама Марозава Андрэя Уладзіміравіча і намесніка начальніка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкама Хамутоўскай Таццяны Ігараўны.

13

Будучыя выпускнікі падчас прэзентацыі дэманстравалі канцэптуальныя рашэнні па тэме свайго дыплома, распрацаваныя падчас праходжання практыкі.

14

Галоўны архітэктар горада Марозаў А. В. адзначыў разнастайнасць тэматыкі дыпломных праектаў, іх своечасовасць і актуальнасць, паколькі ўсе яны накіраваныя на забеспячэнне камфортнага гарадскога асяроддзя Гомеля ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 28 студзеня 2021 г. № 50.

Рэканструкцыя жылой забудовы, дызайн-праект вуліц і бульвараў, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, паркаў і сквераў, комплекснае добраўпарадкаванне пешаходных прастораў – такіх «болевых кропак» у горадзе шмат, усе яны розныя і патрабуюць асаблівага падыходу. Хамутоўская Т.І. дала рэкамендацыі для паглыбленай прапрацоўкі некаторых грамадскіх прастораў.15Мацюшэнка Хрысціна (група ПА-61)

16Башмак Ганна (група ПА-61)

17Стасева Таццяна і Шэраметава Кацярына (группа ПА-61)

18Хайнак Таццяна і Шапавалава Анастасія (група ПА-61)

19Рабіна Анжаліка і Цітарэнка Анастасія (група ПА-61)

20Макеранкава Вольга і Карнеева Анастасія (група ПА-62)

21Іванека Дар'я (група ПА-61)

22Шчацініна Ганна (група ПА-62)

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter