Адзіны дзень інфармавання на тэму «15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»
- Апублікавана 25.03.2021 08:09
23 сакавіка 2021 года ў межах адзінага дня інфармавання на тэму «15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, начальнік Гомельскай мытні Яшкоў Фелікс Валянцінавіч правёў сустрэчу з курсантамі і студэнтамі ваенна-транспартнага факультэта, выкладчыкамі нашага ўніверсітэта.
На сустрэчы таксама прысутнічалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы Гомельскай мытні Асененка Дзмітрый Алегавіч, прарэктар па вучэбнай рабоце ўніверсітэта Казакоў Мікалай Мікалаевіч і першы намеснік начальніка ваенна-транспартнага факультэта Юрасюк Мікалай Іванавіч.
У ходзе сустрэчы Фелікс Валянцінавіч і Дзмітрый Алегавіч распавялі аб канстытуцыйным ладзе Рэспублікі Беларусь, значэнні Асноўнага Закона беларускай дзяржавы ў забеспячэнні незалежнасці і нацыянальнай бяспекі, выніках працы дыялогавых пляцовак у краіне ў межах напрамку «Канстытуцыйная рэформа і партыйнае будаўніцтва».
Адзіны дзень інфармавання на тэму «15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter