Мы-тое, што нас акружае!
- Апублікавана 09.04.2021 07:59
Спрыяльнае надвор'е для правядзення работ па ачыстцы і добраўпарадкаванні тэрыторый пасля зімовага перыяду ўсталявалася з прыходам красавіка.
Сёння практычна кожны прымае пасільны ўдзел у навядзенні парадку на прыдамавых плошчах і замацаваных тэрыторыях.
Не прайшлі міма і студэнты будаўнічага і электратэхнічнага факультэтаў.
У рамках дапамогі па добраўпарадкаванні тэрыторыі Чыгуначнага раёна г.Гомеля студэнтамі груп ЭМ-21, ЭТ-11 і ЭТ-12 электратэхнічнага факультэта былі выкапаныя ямы пад саджанцы, а студэнтамі групы СВ-21 будаўнічага факультэта Белдута высаджана 50 саджанцаў дрэў.
Мы ўпэўненыя, што маладыя ліпкі, пасаджаныя з любоўю да прыроды і з веданнем справы, выдатна прыжывуцца і ўжо гэтым летам пацешаць жыхароў Гомеля і гасцей абласнога цэнтра пяшчотнай зелянінай і прыемным водарам першых кветак.
Куратар групы СВ - 21 Гарэлая А.М.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter