Другое месца ў VI міжуніверсітэцкай алімпіядзе па англійскай мове
- Апублікавана 15.04.2021 12:20
З 5 па 8 красавіка 2021 г. на базе факультэта міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла VI Міжуніверсітэцкая алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа» і роднасных спецыяльнасцяў з узроўнем валодання мовай, адпаведным узроўню В2 паводле Агульнаеўрапейскіх кампетэнцый валодання замежнай мовай.
У Алімпіядзе акрамя каманды нашага ўніверсітэта ўзялі ўдзел каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Мэта Алімпіяды – рэалізацыя задач па павышэнні якасці прафесійнай адукацыі, фармаванні агульных і прафесійных кампетэнцый, развіццё патрэбы і здольнасці практычнага валодання маўленчай дзейнасцю.
Задачы Алімпіяды:
- павышэнне ўзроўню іншамоўнай кампетэнцыі студэнтаў;
- падтрыманне ў навучэнцаў цікавасці да вывучэння англійскай мовы і англамоўнай культуры;
- павышэнне ўзроўню прафесійных ведаў.
Наш універсітэт прадстаўлялі студэнты 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа» Аляксеенка Анжаліка, Захаранка Паліна, Каралёнак Марыя і Статнікаў Мікіта.
Алімпіяда праходзіла ў завочна-дыстанцыйны фармаце. У заданнях меркавалася праверка ўменняў і навыкаў чытання, пісання, лагічнага мыслення.
Першае заданне заключалася ў падрыхтоўцы відэа на тэму «My future starts with Customs affairs». Удзельнікі нашай каманды падрыхтавалі відэа-прэзентацыю – на думку журы была прызнана адной з лепшых, у якой распавялі аб сваім дзяцінстве і адказалі на пытанне «Чаму я абраў менавіта гэтую спецыяльнасць?».
Другое заданне ўключала выкананне комплекснага тэсту: чытанне прафесійна арыентаванага тэксту і выкананне лексіка-граматычнага тэсту. Для выканання трэцяга задання «Quiz» удзельнікі па фатаграфіях формы мытнікаў з розных краінаў павінны былі вызначыць, якую краіну яны прадстаўляюць, а таксама вывучыць і параўнаць змены ў арганізацыі мытнай справы ў гэтых краінах у сувязі з неабходнасцю прымянення антыкавідных мер. У рамках выканання чацвёртага задання студэнты павінны былі напісаць эсэ па выказванні Уінстана Чэрчыля «There is no such thing as a good tax».
Па выніках Алімпіяды каманда БелДУТ заняла другое месца.
У індывідуальным заліку Аляксеенка Анжаліка заняла трэцяе месца.
Спецыяльнымі дыпломамі былі ўзнагароджаны:
- Захаранка Паліна – за глыбокія веды ў галіне мытнай справы;
- Каралёнак Марыя – за аргументаванасць, лагічнасць і лінгвістычную дакладнасць пры напісанні эсэ;
- Статнікаў Мікіта – за праяўленыя аналітычныя навыкі ў пытаннях мытнай дзейнасці.
За падрыхтоўку студэнтаў па замежнай мове адказвала выкладчык кафедры "Славянскія і рамана-германскія мовы" Макутоніна Алена Юр'еўна.
Віншуем пераможцаў!
Дзякуем арганізатарам Алімпіяды, кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў і кафедры мытнай справы факультэта міжнародных адносінаў БДУ, за высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства, цікавыя і крэатыўныя заданні, магчымасць атрымаць новыя ўменні і навыкі!
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter