Аб чарнобыльскай аварыі
- Апублікавана 17.05.2021 08:08
26 красавіка група ГЭ-31 і дацэнт кафедры «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту» Шчуплова Н. С. правялі мерапрыемства, прысвечанае трыццаць пятай гадавіне Вялікай тэхнагеннай катастрофы-аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Для многіх лёсаў гэты дзень стаў пераломным. І ў кожнага чалавека свая гісторыя - сваё няшчасце. Гэта і было тэмай гутаркі.
Студэнты распавядалі гісторыі маленькіх дзяцей, якія перажылі тыя страшныя моманты, пранікліся ўсім жахам тых дзён. На працягу ўсяго мерапрыемства было складана стрымліваць эмоцыі. Усе апавяданні кранулі сэрцы кожнага.
У адным з выступленняў гучалі ўспаміны і разважанні сямікласніцы Любы Чубчык, якая сваім дзіцячым сэрцайкам усвядоміла ўсю пагібельнасць катастрофы, што здарылася.
«Божа наш літасцівы, за што нам пакуты?! Бо ў маім краі, маё Палессе, — найбагацейшыя месца на ягады і грыбы, на славутую палескую журавіны. І раптам-усё атручана»<[1].
З падобных трагедый трэба абавязкова здабываць урокі, каб не дапусціць паўтарэння такога жаху ў будучыні. Наша зямля занадта маленькая, для таго, каб бяздумна атручваць глебу, вадаёмы і паветра.
Студэнтка гр. ГЭ-31 Сідоровіч Сафія
[1] След чорнага ветру. Вачыма дзяцей / Рэд. – склад. В. Ц. Яковенка; Маст. П. Я. Кухта. – Мн.: БелСаЭС «Чарнобыль», 1995. – 336с:iл.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter