Напярэдадні Дня дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь


Напярэдадні Дня дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26.03.1998 г. штогод у другую нядзелю мая, у групе МЭ-11 пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры «Філасофія, гісторыя і паліталогія» Н. А. Рабцавай быў праведзены круглы стол.

20

Студэнтамі былі падрыхтаваны даклады па атрыбутам суверэннай дзяржавы, якімі з'яўляюцца дзяржаўныя сцяг, герб і гімн. Гэтыя сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця.

22

Канчатковае ўстанаўленне цяперашняй сімволікі Рэспублікі Беларусь адбылося ў 1995 г. На рэспубліканскім рэферэндуме грамадзяне Рэспублікі падтрымалі зараз існуючую сімволіку, якая найбольш адпавядае рэаліям сучаснага развіцця беларускай дзяржавы.

21
23
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter